МІНСК, 13 ліс - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне новых рэктараў двух вышэйшых навучальных устаноў.
Беларускі лідар у аўторак разгледзеў кадравыя пытанні: ён зацвердзіў некалькіх новых паслоў, а таксама кіраўнікоў мясцовых органаў улады.
Таксама Лукашэнка даў згоду на прызначэнне новых рэктараў двух вышэйшых навучальных устаноў.
Як паведамляе БелТА, рэктарам установы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі" стане Арцём Шэгідзевіч - раней ён працаваў прарэктарам па выхаваўчай працы.
Даў згоду беларускі лідар і на прызначэнне новага рэктара Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта - ім стане кандыдат фізіка-матэматычных навук Валерый Наўныка, які раней працаваў прарэктарам па навуковай рабоце.