Стагоддзе незалежнасці Польшчы адсвяткавалі ў Мінску

© Sputnik / Анастасия ВолчокНадзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Польшча ў Беларусі Артур Міхальскі (справа) і намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка
Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Польшча ў Беларусі Артур Міхальскі (справа) і намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На ўрачыстым вечары, які прайшоў у Вялікім тэатры, прысутнічала польская дыяспара, прадстаўнікі замежных пасольстваў, духавенства, вядомыя дзеячы культуры і мастацтва.

МІНСК, 13 ліс - Sputnik. Свята ў гонар стагоддзя аднаўлення Польшчай сваёй незалежнасці прайшло напярэдадні ў Вялікім тэатры оперы і балета ў Мінску.

Мара аб незалежнасці

Са зваротам да суайчыннікаў, беларусаў і замежных гасцей выступіў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Польшча ў Беларусі Артур Міхальскі.

© Sputnik / Анастасия ВолчокНадзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Рэспублікі Польшча ў Беларусі Артур Міхальскі
Стагоддзе незалежнасці Польшчы адсвяткавалі ў Мінску - Sputnik Беларусь
Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Рэспублікі Польшча ў Беларусі Артур Міхальскі

"Свабода, незалежнасць - гэта ўніверсальныя каштоўнасці. Кожнае грамадства так ці інакш імкнецца да таго, каб адчуваць сябе гаспадарамі сваёй уласнай дзяржавы, развівацца ў адпаведнасці са сваімі марамі. У Польшчы была такая мара", - сказаў дыпламат.

Ён нагадаў, што калі праз 20 гадоў пасля заканчэння Першай сусветнай вайны ў свеце зноў наступіла ноч, у 1939 годзе Польшча стала першай краінай, якая сказала рашучае "не" фашызму. Яе народ змагаўся за свабоду з першага дня вайны.

© Sputnik / Анастасия ВолчокДырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі Павел Сапоцька
Стагоддзе незалежнасці Польшчы адсвяткавалі ў Мінску - Sputnik Беларусь
Дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі Павел Сапоцька

Важным крокам пасол назваў далучэнне Польшчы да Еўрапейскага саюза. Паводле яго слоў, гэта садзейнічае свабодзе і развіццю дзяржавы. Адносіны Польшчы і Беларусі, па словах Артура Міхальскага, былі і застаюцца самымі цёплымі.

"Гэтая адкрытасць ужо прыносіць карысць многім беларусам, якія ўсё часцей наведваюць сваю бліжэйшую еўрапейскую суседку. Таксама ўсе больш палякаў наведвае Беларусь як у пошуках магчымасцяў развіцця бізнесу, так і ў турыстычных мэтах", - падкрэсліў пасол.

Ён нагадаў, што ў дзвюх нашых краін агульная культурная спадчына, і выказаў надзею, што і Беларусь, і Польшча зробяць свой уклад у далейшае развіццё.

Агульныя нацыянальныя героі

З віншаваннямі выступіў таксама намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка. Ён адзначыў, што атрыманне незалежнасці было для грамадзян Польшчы гістарычным выбарам - выбарам самавызначэння, адказнасці, развіцця і суверэнітэту.

"Незалежнасць - гэта найвялікшае дасягненне нацыі ў сваёй гісторыі і міжнародных адносінах. Яно патрабуе агульнай веры, агульнай мэты, агульных намаганняў, сумесных дзеянняў нацыі і нават розных яе пакаленняў", - падкрэсліў Алег Краўчанка.

Паводле яго слоў, за гэта стагоддзе Польшча многага дасягнула і з'яўляецца адной з самых уплывовых краін Еўрасаюза. Намеснік міністра дадаў, што паміж Беларуссю і Польшчай заўсёды існавалі сувязі культуры, рэлігіі, светапогляду і культурнага развіцця, а нашы народы на працягу гісторыі ўзбагачалі адзін аднаго.

© Sputnik / Анастасия ВолчокДырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў
Стагоддзе незалежнасці Польшчы адсвяткавалі ў Мінску - Sputnik Беларусь
Дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў

"У нас шмат агульных герояў. Адзін з іх - Тадэвуш Касцюшка, нацыянальны герой ЗША, Польшчы і Беларусі", - нагадаў ён.

Таксама Алег Краўчанка адзначыў, што двухбаковыя адносіны краін год ад года паляпшаюцца.

© Sputnik / Анастасия ВолчокПольскі торт Шакоціс
Стагоддзе незалежнасці Польшчы адсвяткавалі ў Мінску - Sputnik Беларусь
Польскі торт Шакоціс

Пасля віншаванняў дзяржаўных дзеячаў гасцей тэатра чакаў балет "Шапэніяна", пастаўлены на фартэпіянныя творы Фрэдэрыка Шапэна. Галоўныя партыі выканалі вядучыя салісты Вялікага тэатра.

Стужка навiн
0