Спявайце, калі ласка, тады ён будзе шчаслівы. Як развітваліся з Лучанком

© Photo : БелаПАН / Сергей СацюкУ Мінску развіталіся з Ігарам Лучанком
У Мінску развіталіся з Ігарам Лучанком - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Аддаць даніну памяці кампазітару прыйшлі сотні людзей - музыканты, паэты, чыноўнікі, проста тыя, хто вырас на яго музыцы.

Людзі стаялі ў зале Палаца афіцэраў не толькі таму, што ішлі хвіліны развітання, але і таму, што зала ледзь магла змясціць усіх жадаючых развітацца.

© Sputnik / Елена ВасильеваЗ Ігарам Лучанком развітваліся ў Палацы афіцэраў
Спявайце, калі ласка, тады ён будзе шчаслівы. Як развітваліся з Лучанком - Sputnik Беларусь
З Ігарам Лучанком развітваліся ў Палацы афіцэраў

"Калі твае песні лічаць народнымі, то ніколі цябе ў гэтым народзе не забудуць", - лічыць паэт Уладзімір Някляеў. Музыку да апошняга вершу, які ён прынёс Ігару Міхайлавічу Лучанку, мы ўжо не пачуем, але дастаткова і таго, што кампазітар паспеў стварыць, упэўнены паэт.

Пад гукі мелодый, аўтарам якіх з'яўляецца Ігар Лучанок, у Доме афіцэраў развіталіся з народным артыстам СССР. Сам музыка жыў непадалёк, і яго часта можна было сустрэць каля гэтага самага танка. Сёння сюды прыйшлі сотні людзей, каб праводзіць кампазітара ў апошні шлях.

© Sputnik / Елена ВасильеваНа развітанне прыйшлі тыя, хто вырас на яго музыцы
Спявайце, калі ласка, тады ён будзе шчаслівы. Як развітваліся з Лучанком - Sputnik Беларусь
На развітанне прыйшлі тыя, хто вырас на яго музыцы

Не варта пералічваць усе вянкі, якія неслі ў Дом афіцэраў. Тых, хто смуткуе па кампазітару, шмат і ў творчым асяроддзі - прыйшлі ў Дом афіцэраў музыканты, паэты, мастацтвазнаўцы, і сярод тых, хто проста любіць песні Лучанка, хто вырас на іх. І, стоячы ў калідорах, шмат хто казаў проста - гэта страта.

© Sputnik / Елена ВасильеваЗ Ігарам Лучанком развітваліся ў Мінску
Спявайце, калі ласка, тады ён будзе шчаслівы. Як развітваліся з Лучанком - Sputnik Беларусь
З Ігарам Лучанком развітваліся ў Мінску

"Гэта чалавек, які сабе не належаў, ён належаў людзям", - сказаў дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў.

Някляеў лічыць сыход Лучанка драмай асабліва ў гэты момант, калі ён так патрэбен беларускай культуры. На змену такім глыбам як Лучанок і Мулявін ў музыцы, Барадулін і Быкаў у літаратуры, пакуль ніхто не прыходзіць, кажа ён. "А можа быць яны мне дарагія не толькі за тое, што зрабілі ў мастацтве, я з гэтымі людзьмі пражыў жыццё", - прызнае Някляеў.

© Sputnik / Елена ВасильеваПаэт Уладзімір Някляеў (злева) і фатограф Юрый Іваноў
Спявайце, калі ласка, тады ён будзе шчаслівы. Як развітваліся з Лучанком - Sputnik Беларусь
Паэт Уладзімір Някляеў (злева) і фатограф Юрый Іваноў

Лучанка добра ведала і Ядвіга Паплаўская. "Ігар Міхайлавіч прапаведаваў любоў, апяваў яе, і ён сапраўды любіў радзіму", - распавяла спявачка.

"Цяпер не распавядзеш пра ўсе цудоўныя сустрэчы і вячоркі. Мы сем'ямі былі дружныя, нават не магу гаварыць пра гэта ў мінулым часе. У ім столькі прастаты, шчырасці, столькі гумару. На ўсе яго хапала, ён паспяваў пісаць не толькі песні, але і камерныя творы, і клубныя. А колькі ён дапамагаў людзям! Гэта чалавек вялікага закаханага сэрца", - падзялілася сваімі ўспамінамі Паплаўская.

© Sputnik / Елена ВасильеваРазвітанне з Ігарам Лучанком
Спявайце, калі ласка, тады ён будзе шчаслівы. Як развітваліся з Лучанком - Sputnik Беларусь
Развітанне з Ігарам Лучанком

Яе дачка Анастасія Ціхановіч ўпэўненая, што эпоха з Лучанком не сышла як раз дзякуючы яго песням, якія застануцца і пасля яго. А Ядвіга Канстанцінаўна дадае словы жонкі Ігара Лучанка Аляксандры Рыгораўны:

"Спявайце, спявайце, калі ласка, галоўнае, каб яго песні гучалі, тады ён будзе шчаслівы".

Сваім дарам Лучанок аб'яднаў ці не ўсіх беларускіх паэтаў: ад Янкі Купалы да нашых сучаснікаў, а яго песняй адлічвае час гадзіннік на плошчы Свабоды. Пра гэта гаварылі са сцэны, зачытвалі ліст са словамі спачування ад прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Але колькі б ні падбіралі словы, за паўгадзіны распавесці пра жыццё кампазітара было немагчыма.

© Sputnik / Елена ВасильеваСа сцэны шмат казалі пра кампазітара
Спявайце, калі ласка, тады ён будзе шчаслівы. Як развітваліся з Лучанком - Sputnik Беларусь
Са сцэны шмат казалі пра кампазітара

"Аднойчы я прыйшла да яго ў студыю, і ён сказаў - Бог падарыў мне мелодыю", - успамінае Ірына Дарафеева.

Леанід Барткевіч назваў Лучанка чалавекам, які стварыў сваёй творчасцю ансамбль "Песняры".

"Ігар знаходзіцца сярод нас цяпер, і мне здаецца, ён чуе словы, якія гучалі. Ігар, гэта словы сэрцаў, гэта і прабачэнні за тое, што мала надавалі ўвагі, бо калі з чалавекам сябруеш, прывыкаеш і да таленту", - прызнае старшыня саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец.

© Sputnik / Елена ВасильеваПадчас развітання з кампазітарам Ігарам Лучанком
Спявайце, калі ласка, тады ён будзе шчаслівы. Як развітваліся з Лучанком - Sputnik Беларусь
Падчас развітання з кампазітарам Ігарам Лучанком

Ён быў свой, родны, кажа паэт Леанід Дранько-Майсюк, які аднойчы спытаў кампазітара, у чым праўдзівае беларускае гучанне, і Лучанок адказаў - у народнай песні.

© Sputnik / Елена ВасильеваКампазітара праводзілі ў апошні шлях пад гукі ваеннага аркестра
Спявайце, калі ласка, тады ён будзе шчаслівы. Як развітваліся з Лучанком - Sputnik Беларусь
Кампазітара праводзілі ў апошні шлях пад гукі ваеннага аркестра

Пад гукі ваеннага аркестра і апладысменты ў Мінску развіталіся з Ігарам Міхайлавічам Лучанком.

Стужка навiн
0