МІНСК 15 ліс - Sputnik. Два коцікі ў Японіі спрабуюць трапіць у мастацкі музей горада Анаміці ў прэфектуры Хірасіма. Супрацьстаянне з ахоўнікамі доўжыцца з лета 2016 года, за гэты час з'явіўся Twitter-акаўнт, дзе публікуюць апошнія навіны пра чарговыя спробы катоў і дзеяннях ахоўнікаў.
『ごめんナァ。sorry 』(H301109)スタッフ撮影の美術館周辺の猫スナップをご紹介。(spin off 2018、不定期配信) #尾道 #千光寺公園 #尾道市立美術館 #猫 #黒猫 #cat #onomichi pic.twitter.com/SgSoiNtUIt
— 尾道市立美術館 (@bijutsu1) 12 ноября 2018 г.
Усё пачалося з выставы, якая праходзіла ў музеі ў 2016 годзе. Чорны кот паспрабаваў патрапіць у музей, але быў выгнаны ахоўнікам. Здымак стаў вірусным, а кот не пакінуў спробаў прабрацца ўнутр.
「ねこ展」@尾道市立美術館。黒猫一名様、ご来場〜 pic.twitter.com/9EHdKzUEgV
— むくすけ (@mukusuke) 26 июня 2016 г.
З часам ў чорнага ката з'явіўся рыжы напарнік. Ахоўнікі раз за разам перарываюць спробы жывёл трапіць у музей. Работнікі ўжо змірыліся і далі котам імёны. Гадаванцаў назвалі Чорны кот і Руды кот.
『おはニャ。 Good morning. 』(H301109)スタッフ撮影の美術館周辺の猫スナップをご紹介。(spin off 2018、不定期配信) #尾道 #千光寺公園 #尾道市立美術館 #猫 #茶トラ #cat #onomichi pic.twitter.com/d3j3Zr6GQt
— 尾道市立美術館 (@bijutsu1) 12 ноября 2018 г.
У музеі нават прызналіся ў каханні катам, выклаўшы словы кахання з свечак. Яшчэ б, бо ў сувенірнай краме можна нават купіць прадукцыю з выявай катоў.
ただ今、尾道灯りまつりの開催に合わせて夜間開館中。午後8時(入館は午後7時30分)まで開館中ですので、ぜひお立ち寄りください。 #尾道 #千光寺公園 #尾道市立美術館 #猫 #茶トラ #cat #onomichi #尾道灯りまつり pic.twitter.com/TQGUrbatsj
— 尾道市立美術館 (@bijutsu1) 13 октября 2018 г.
Гісторыю супрацьстаяння паспрабавалі коратка пераказаць карыстальнікі сацсетак, якія назіралі за спробамі катоў прарваць абарону. Каты, мабыць, думаюць, што ў іх дзевяць жыццяў, так што спяшацца ім няма куды.
尾道市立美術館のケンちゃん、ごっちゃんと警備員さんの攻防をアニメーションにしてみました😺#尾道市立美術館 pic.twitter.com/5nHQunjsGh
— 木村 瞳 (@atelierkido) 11 ноября 2018 г.
Што тут тлумачыць, проста падпішыцеся на коцікаў.