Наступствы снегападу: святла яшчэ няма ў 18 вёсках на Лепельшчыне

© Photo : РУП "Витебскэнерго"Лінія ЛЭП пасля снегападу
Лінія ЛЭП пасля снегападу - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Больш за ўсё ад багатага мокрага снегу пацярпелі лініі электраперадачы ў Лепельскім раёне.

МІНСК, 15 ліс - Sputnik. Энергетыкі Віцебскай вобласці працягваюць працы па аднаўленні электразабеспячэння ў населеных пунктах пасля снегападу, паведамілі ў чацвер у РУП "Віцебскэнерга".

З-за моцных ападкаў без электразабеспячэння апынуліся больш за 100 вёсак у Барысаўскім, Лепельскім і Ушацкім раёнах.

"За перыяд з 0:00 да 15:00 гадзін бягучых сутак ліквідаваны аварыйныя адключэнні больш чым у 120 населеных пунктах вобласці", - сказалі ў арганізацыі.

Паводле інфармацыі Віцебскэнерга, адключэнні былі выкліканыя ў асноўным падзеннем галінак і дрэў пад цяжарам мокрага снегу.

Энергетыкі таксама распавялі, што цяпер працягваюцца работы па аднаўленні электразабеспячэння ў 18 вёсках Лепельскага раёна - менавіта гэты рэгіён найбольш пацярпеў ад снегападу.

Стужка навiн
0