Студэнты падарылі Лукашэнку абраз

© Sputnik / Виктор ТолочкоПалац Незалежнасці
Палац Незалежнасці - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Вобраз Мікалая Цудатворца з бурштынам і жэмчугам стварыла выпускніца Гродзенскага ўніверсітэта.

МІНСК, 15 ліс - Sputnik. Навучэнцы гродзенскіх універсітэтаў наведалі сталічны Палац Незалежнасці і перадалі прэзідэнту Беларусі асаблівы падарунак - абраз Мікалая Цудатворца, паведамілі ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Студэнтка ГрДУ Аляксандра Радковіч - Sputnik Беларусь
За родную мову: студэнтка распавяла, як Лукашэнка дарыў ёй асадку

Запрасіў навучэнцаў гродзенскіх ВНУ наведаць Палац Незалежнасці асабіста прэзідэнт: месяц таму ён сустракаўся са студэнтамі ў Гродне. У выніку ў афіцыйную рэзідэнцыю кіраўніка дзяржавы адправіліся 45 актывістаў - яны даведаліся пра гісторыю палаца, убачылі яго залы і наведалі зімовы сад.

Як паведамілі ў эфіры тэлеканала, студэнты прывезлі з сабой падарунак для Лукашэнкі: абраз святога Мікалая Цудатворца. Упрыгожаны бурштынам і жэмчугам абраз стварыла выпускніца Гродзенскага дзяржуніверсітэта.

Студэнтаў суправадзіла рэктар ГрДУ Ірына Кітурка. Паводле яе слоў, падобная сустрэча знакавая, у тым ліку, і ў кантэксце таго, што цяпер ідзе абмеркаванне канцэпцыі прадмета "гісторыя беларускай дзяржаўнасці".

Лепшыя школьнікі і студэнты, а таксама актывісты і спартсмены нярэдка становяцца гасцямі на экскурсіях у Палацы Незалежнасці.

Палац Незалежнасці быў пабудаваны ў Мінску ў канцы 2013 года. Сёння на тэрыторыі рэзідэнцыі праходзяць найважнейшыя мерапрыемствы: сустрэчы прэзідэнта з міністрамі і гасцямі, міжнародныя мерапрыемствы і перамовы.

Стужка навiн
0