Радыё

Ярушын: творчасць Ігара Лучанка - гэта глыба музычнай эпохі

© Photo : из личного архива Валерия ЯрушинаКіраўнік ансамбля "Аріэль" Валерый Ярушын
Кіраўнік ансамбля Аріэль Валерый Ярушын - Sputnik Беларусь
Калі сыходзяць такія творчыя сімвалы краіны і нацыі, як Ігар Лучанок, гэта вельмі балюча для ўсіх без выключэння, упэўнены заслужаны артыст Расіі, кіраўнік легендарнага ВІА "Арыэль" Валерый Ярушын.
Ярушин: творчество Лученка ― это глыба музыкальной эпохи

У сераду, 14 лістапада, Беларусь развіталася з кампазітарам - народным артыстам СССР і Беларусі, маэстра Ігарам Лучанком. На цырымонію развітання ў сталічны Дом афіцэраў прыйшлі сотні людзей - блізкіх, калегаў і прыхільнікаў музыкі, напісанай аўтарам. Маэстра пахаваны на Маскоўскіх могілках у Мінску.

Творчасць Ігара Лучанка засталася глыбай савецкай музычнай эпохі, такім меркаваннем у гутарцы на радыё Sputnik Беларусь падзяліўся вядомы савецкі і расійскі музыкант, кіраўнік легендарнага ВІА "Арыэль" Валерый Ярушын.

Кампазітар Ігар Лучанок на Дне горада ў Мінску, 1987 год - Sputnik Беларусь
Кампазітар-легенда: залатыя шлягеры Ігара Лучанка

"Беларуская культура пры дапамозе "Песняроў" заваявала галоўную ролю ў нашым эстрадным стылі, і Лучанка з яго зусім узрушаючымі па мелодыцы песнямі цалкам можна назваць народным кампазітарам", - сказаў Ярушын.

На думку суразмоўцы Sputnik, часам сустракаюцца нейкія малазразумелыя музычныя стылі, ёсць музыка маладзёжная, для сярэдняга ўзросту або для старэйшага пакалення, а ёсць кампазітары, якія даходзяць да кожнага слухача. Ігар Міхайлавіч Лучанок быў менавіта такім - дзіўна дэмакратычным кампазітарам, і любы яго мелодыяй можна было заслухацца.

Кіраўнік ВІА "Арыэль" узгадаў, як, упершыню пачуўшы песню "Зачараваная мая" на музыку Лучанка, дзень хадзіў пад уражаннем - мелодыя проста не выходзіла з галавы.

"Усе песні Лучанка напоўнены народным каларытам, у які нельга не закахацца, таму, калі сыходзяць творчыя сімвалы нацыі і краіны, гэта вельмі балюча", - адзначыў Ярушын.

Як адзначыў кіраўнік легендарнага ансамбля, Ігар Лучанок быў выбітным кампазітарам-меладыстам, якога можна паставіць у адзін шэраг з такімі музычнымі кумірамі як Багаслоўскі, Дунаеўскі і Пахмутава. Такія меладысты назаўсёды застаюцца ў народнай памяці, перакананы Ярушын.

"Дай бог маладым кампазітарам успадкаваць старэйшаму пакаленню і браць у яго самае лепшае, у гэтым сакрэт народнай музыкі", - лічыць музыкант.

Каментар кіраўніка легендарнага ВІА "Арыэль" Валерыя Ярушына слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі