МІНСК, 16 ліс - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Аляксандра Малініна з 60-годдзем, пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Любоў шматлікіх прыхільнікаў у Расіі і за яе межамі, прызнанне высокага выканальніцкага майстэрства ў прафесійным асяроддзі - заслужаная ўзнагарода за Ваш яркі талент і ўнікальную манеру выканання. Вы стварылі мноства музычных твораў, якія пакарылі слухачоў энергіяй, аптымізмам і сапраўдным гуманізмам", - адзначыў кіраўнік Беларусі.
Лукашэнка выказаў упэўненасць, што творчасць спевака будзе і далей радаваць гледачоў, а таксама спрыяць умацаванню культурных сувязяў паміж Беларуссю і Расіяй.
Беларускі лідар пажадаў Малініну добрага здароўя, шчасця, а таксама поспехаў рэалізацыі ўсіх творчых планаў.
Аляксандр Малінін нарадзіўся 16 лістапада 1958 года ў Свярдлоўску ў сям'і чыгуначніка. Будучы дзіцём, ён цікавіўся хакеем, наведваў харавы і танцавальны гурткі. Таксама ў дзяцінстве Малінін граў на альце, а ў падлеткавым узросце быў музыкам у ваенным аркестры, дзе граў на валторне.
У 17-гадовым узросце Аляксандр Малінін паступіў у студыю эстраднага мастацтва пры Свярдлоўскай абласной філармоніі, праз некаторы час пераехаў у Маскву і вучыўся ў музычнай вучэльні імя Іпалітава-Іванова. Быў артыстам "Дзяржканцэрта", выступаў у ансамблі "Блакітныя гітары", а пасля ў гурце "Кветкі" Стаса Наміным. У канцы 80-х ён пачаў сольную кар'еру, а ў 90-х стаў адным з самых папулярных эстрадных спевакоў на постсавецкай прасторы.