ЮНІСЭФ арганізуе сустрэчы дзяцей з зоркамі спорту падчас Еўрапейскіх гульняў

© Photo : Дирекция II Европейских игр 2019 годаПадпісанне мемарандума паміж Дырэкцыяй Еўрапейскіх гульняў-2019 і ЮНІСЭФ
Падпісанне мемарандума паміж Дырэкцыяй Еўрапейскіх гульняў-2019 і ЮНІСЭФ - Sputnik Беларусь
Еўрапейскія гульні пакінуць пасля сябе спадчыну, якая паслужыць дзецям і дазволіць ім займацца спортам.

МІНСК, 16 ліс - Sputnik. ЮНІСЭФ сумесна з Дырэкцыяй II Еўрапейскіх гульняў арганізуюць шэраг мерапрыемстваў для дзяцей падчас маштабнага спартыўнага форуму ў Мінску у 2019 годзе, паведамілі ў прэс-службе Дырэкцыі.

Мінская гарадская ратуша - Sputnik Беларусь
Асаблівую карту госця выпусцяць у Беларусі да II Еўрапейскіх гульняў

Напярэдадні адбылося падпісанне мемарандума аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве паміж Дырэкцыяй Еўрапейскіх гульняў-2019 і Дзіцячым фондам ААН у Беларусі. Подпісы пад пагадненнем паставілі кіраўнік Дырэкцыі Георгій Катулін і прадстаўнік ЮНІСЭФ у рэспубліцы доктар Рашэд Мустафа Сарвар.

"Удзельнікі Мемарандума маюць намер правесці серыю сумесных публічных відовішчна-спартыўных, сацыяльных, адукацыйных і забаўляльных мерапрыемстваў у рамках II Еўрапейскіх гульняў. У рамках супрацоўніцтва плануецца забяспечыць шырокі доступ дзецям непасрэдна на спаборніцтвы мультыспартыўнага форуму, арганізаваць іх сустрэчы з зоркамі сусветнага спорту", - распавялі ў прэс-службе.

Суразмоўцы агенцтва адзначылі, што Гульні прыпадаюць на школьныя канікулы. У сувязі з гэтым мяркуецца правесці шэраг мерапрыемстваў для дзяцей, якія адпачываюць у спартыўных і аздараўленчых лагерах.

Катулін нагадаў, што аналагічны дакумент быў падпісаны падчас Еўрапейскіх гульняў у Баку.

Стадыён Дынама ў Мінску - Sputnik Беларусь
Замежнікі змогуць трапіць у Беларусь без візы па квітку на Еўрапейскія гульні

"Самі спаборніцтвы пройдуць на працягу дзесяці дзён, але Гульні непазбежна пакінуць спадчыну, якая паслужыць дзецям, дазволіць ім займацца спортам", - сказаў ён.

Кіраўнік Дырэкцыі дадаў, што ў планах арганізатараў Еўрапейскіх гульняў прыцягнуць як мага больш дзяцей у Беларусі ў адукацыйную частку спорту разам з ЮНІСЭФ. "Надалі ўвагу выхаванню маладога пакалення праз заняткі спортам", - сказаў Катулін.

"Залог паспяховасці любога вялікага праекта - у партнёрстве і той спадчыне, якая стане яго вынікам. Таму мы спадзяемся на працяг супрацоўніцтва і пасля Гульняў. Тых, хто будзе задзейнічаны ў нашых сумесных праектах, у далейшым разлічваем прыцягнуць да спартовых і неспартовых мерапрыемстваў", - сказаў Сарвар.

Нагадаем, Мінск прыме Еўрапейскія гульні з 21 па 30 чэрвеня. У мультыспартыўным форуме ўдзел прымуць больш за чатыры тысячы атлетаў з 50 краін Старога свету. Будзе разыграна 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту. Квіткі на Еўрапейскія гульні паступяць у продаж 1 снежня.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі