Відэа

Хоміч: дрэва жыцця - у сімволіцы II Еўрапейскіх гульняў

Падпісацца
II Еўрапейскія гульні, у якіх будуць прадстаўлены каманды ўсіх 50 краін Еўропы, пройдуць у Мінску ў чэрвені 2019 года.

Да гульняў сталіца рыхтуецца асабліва старанна: прыводзяцца ў парадак спартыўныя арэны, стадыёны, інтэрнаты і гасцініцы для спартсменаў і турыстаў. Асаблівая ўвага - візуальнаму пазначэнню мерапрыемства, у афармленні II Еўрапейскіх гульняў ёсць беларуская нотка.

Для любой краіны мультыспартыўная падзея падобнага роду - гэта добры спосаб расказаць аб нацыянальных традыцыях, кажа спецыяльны госць радыё Sputnik Беларусь - начальнік упраўлення цырымоній і культурнай праграмы Дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў Сяргей Хоміч.

"Гэта спосаб прэзентацыі краіны, той выпадак, калі лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць. Калі распрацоўваўся брэнд-бук - знешні вобраз II Еўрапейскіх гульняў, перад распрацоўшчыкамі, перад дызайнерамі стаяла задача праз знешні вобраз, лагатып паказаць менталітэт Беларусі і яе філасофію. І калі ўважліва прыгледзецца, то ў аснове афармлення Еўрапейскіх гульняў ляжыць дрэва жыцця, беларусы традыцыйна прывязаныя да зямлі, з зямлі бяруць свае сілы і рухаюцца ўверх", - распавядае Хоміч.

Сімволіка гульняў выканана ў стылі выцінанкі - традыцыйнага беларускага рамяства арнаменту, якім было прынята ўпрыгожваць жытло ў нашых прадзедаў. Акрамя таго, дрэва жыцця - не толькі беларускі сімвал, гэта адна з універсальных каштоўнасцяў чалавецтва, як, уласна, і спорт.

Фрагмент гутаркі з начальнікам упраўлення цырымоній і культурнай праграмы Дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў Сяргеем Хомічам на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0