МІНСК, 19 ліс - Sputnik. Мінскі хакейны клуб "Дынама" змог выйграць гасцявы матч у Хабараўску супраць мясцовага "Амура".
Чарговая гульня ў рамках 11-га сезона Кантынентальнай хакейнай лігі адбылася ў панядзелак 19 лістапада.
Лік у матчы на трэцяй хвіліне адкрыў Андрэй Касціцын, праз сем хвілін хабараўчане зраўнялі лік - вызначыўся Мікіта Папугаяў. У пачатку другога перыяду Касціцын зноў пабіў вароты "Амура", на 42-й хвіліне лік на табло стаў 2:2 - хабараўчане забілі ў большасці, гол правёў Кірыл Расказаў.
На 60-й хвіліне каманды абмяняліся шайбамі: дакладныя ўдары па варотах зрабілі Ігар Рубянкоў і Касціцын. Гульня перайшла ў авертайм, а затым у серыю булітаў.
👍 Проявили мы характер и наконец-то победили вне основного времени! pic.twitter.com/aN6k1yZhpM
— ХК Динамо-Минск (@hc_dinamominsk) 19 ноября 2018 г.
У выніку мацнейшымі былі мінчане - матч завяршыўся з лікам 3:4 на карысць мінскага "Дынама".
Наступную гульню сталічныя хакеісты правядуць таксама на выездзе - у сераду 21 лістапада мінчане згуляюць з "Куньлунь".