Новыя "Фантастычныя стварэнні" ўзначалілі сусветны пракат

© Photo : Warner Bros. (2018)Новыя "Фантастычныя стварэнні" ўзначалілі сусветны пракат
Новыя Фантастычныя стварэнні ўзначалілі сусветны пракат - Sputnik Беларусь
У мінскіх кінатэатрах фільм зарабіў амаль у тры разы больш, чым усе канкурэнты, разам узятыя.

МІНСК, 19 ліс - Sputnik. Фільм "Фантастычныя стварэнні": Злачынствы Грын-дэ-Вальда" апынуўся лідарам па касавых зборах у мінулыя выхадныя, сведчаць дадзеныя партала Box Office Mojo.

Выйшаў фінальны трэйлер Фантастычных стварэнняў-2 - Sputnik Беларусь
Відэа
Выйшаў фінальны трэйлер "Фантастычных стварэнняў-2"

"Злачынствы Грын-дэ-Вальда" - працяг карціны "Фантастычныя стварэнні", якая выйшла ў 2016 годзе. Сусветная прэм'ера новага фільма ад Джоан Роўлінг і Дэвіда Етса адбылася 15 лістапада.

Як і прагназавалі эксперты, новыя "Фантастычныя стварэнні" ўзначалілі сусветны кінапракат: стужка ўжо зарабіла больш за 250 мільёнаў долараў, аднак гэтыя дадзеныя пакуль не канчатковыя, і выніковая каса выхадных можа апынуцца яшчэ вышэй.

"Злачынствы Грын-дэ-Вальда", якія стартавалі не вельмі паспяхова ў амерыканскім пракаце, апраўдваюць надзеі прадзюсараў у сусветным. Сумарна эксперты прагназуюць карціне зборы каля 800 мільёнаў долараў і месца ў рэйтынгу самых касавых фільмаў года.

Узначалілі новыя "Фантастычныя стварэнні" і беларускі пракат. Так, толькі ў дзяржаўных сталічных кінатэатрах сеткі "Кінавідэапракат" фільм зарабіў парадку 270 тысяч рублёў, а ўсе яго канкурэнты сумарна толькі каля 90 тысяч.

"Фантастычныя стварэнні" - спін-оф гісторыі пра чараўніка Гары Потэра, дзеянне ў якім разгортваецца амаль за 70 гадоў да падзей, вядомых па кнігах Роўлінг. Галоўныя ролі ў "Злачынствах Грын-дэ-Вальда" выканалі Эдзі Рэдмэйн, Джуд Лоу і Джоні Дэп.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі