МІНСК, 19 ліс - Sputnik. Мадэль беларускага электрамабіля з'яўляецца цалкам айчыннай распрацоўкай, заявіў старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў у эфіры тэлеканала СТБ.
Паводле яго слоў, калі год таму была прадстаўлена мадэль на базе кітайскай машыны, "то зараз гэта, у прынцыпе, цалкам нашы распрацоўкі і наша ўсё начынне - ад рухавіка і ўключаючы ўсе астатнія сістэмы".
Праўда, як прызнаў акадэмік, адзінае, што пакуль не ўдалося асвоіць беларускім распрацоўшчыкам - гэта штампоўка кузава. У планах у Акадэміі навук - арганізацыя невялікай вытворчасці электрамабіляў.
У далейшым вытворчасць можа быць арганізавана на адным з прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у структуру Міністэрства прамысловасці Беларусі.
Палічылі беларускія акадэмікі і прыблізны кошт аўтамабіля пасля таго, як ён будзе запушчаны ў масавую вытворчасць.
"Ён (электрамабіль - Sputnik) будзе бюджэтны, даступны. Я мяркую, у межах, можа быць, 15-16 тысяч долараў. У нашых планах зрабіць з часам і прадстаўнічага класа", - падзяліўся планамі Уладзімір Гусакоў.