МІНСК, 20 ліс - Sputnik. Беларускае грамадства павінна быць вольным ад сухотаў да 2030 года, заявіў у аўторак журналістам міністр аховы здароўя Валерый Малашка.
Рэгіянальная нарада па даступнасці лекавых сродкаў праходзіць у Мінску. У першую чаргу спецыялісты абмяркоўваюць пытанні доступу да прэпаратаў для лячэння туберкулёзу, ВІЧ і гепатыту.
Па словах Малашкі, сёння гэтыя захворванні - асноўныя, якія выклікаюць пытанні. Пры гэтым прагнозы станоўчыя.
"Маем сур'ёзныя поспехі барацьбы з сухотамі, але адной з асноўных праблем з'яўляецца вялікая колькасць устойлівых да лячэння формаў", - выказаўся міністр.
Па словах Малашкі, сёння СААЗ пастаўлена канкрэтная задача па захворваннях.
"Да 2030 года наша грамадства павінна пазбавіцца ад гэтых хвароб", - выказаўся ён.
Шанцы перамагчы сухоты і знізіць захворванне як на ВІЧ, так і на гепатыт, у Беларусі ёсць, упэўнены міністр. Зараз у Міністэрстве аховы здароўя бачаць станоўчую дынаміку. Так, дзякуючы пілотным праектам, у Брэсцкай вобласці атрымалася накіраваць вызваленыя сродкі на фізіятрыю, што ўплывае і на лячэнне захворвання.