МІНСК, 21 ліс - Sputnik. Брытанскі рок-гурт Uriah Heep прыедзе ў Мінск з вялікім канцэртам, паведамілі Sputnik арганізатары мерапрыемства.
"Адна з галоўных легенд класічнага року - гурт Uriah Heep - вяртаецца ў Беларусь і сыграе лепшыя хіты за сваю 50-гадовую кар'еру", - абяцаюць куратары мерапрыемства.
На рахунку музычнага калектыву такія хіты, як Easy Livin' і July Morning, а нядаўна група абвясціла аб запісу новага 25-га па ліку студыйнага альбома пад назвай Living The Dream. Беларусам артысты прывязуць не толькі вядомыя, але і новыя песні.
"Калектыў па-ранейшаму збірае стадыёны па ўсім свеце. За гады свайго існавання гурт Uriah Heep некалькі разоў мяняў свой склад, расфарміроўваўся, але зноў адраджаўся", - падзяліліся арганізатары канцэрта.
Гурт Uriah Heep утварыўся ў Лондане ў 1969 годзе, за 49 год музыкі прадалі больш за 45 мільёнаў альбомаў па ўсім свеце, далі больш за 4000 шоу ў 60 краінах. Іх музыка - гэта хард-рокавыя баевікі, меладычныя балады і арт-рокавыя кампазіцыі.
Калектыў Uriah Heep выступіць на мінскай пляцоўцы Prime Hall 7 снежня ў 19:00. Квіткі ўжо з'явіліся ў продажы: уваход на танцпол абыйдзецца ў 60 рублёў, месца на сектары - у 70-150. Наведаць канцэрт могуць гледачы, старэйшыя за 12 гадоў.