ВІЦЕБСК, 21 ліс - Sputnik. Віцебскае прадпрыемства кацельных і цеплавых сетак пачало мантаж на цэнтральнай плошчы абласнога цэнтра каркаса цэнтральнай гарадской ёлкі Віцебска, скончыць мантажныя працы плануюць ужо ў суботу 24 лістапада, перадае карэспандэнт Sputnik.
Уключаць галоўную ёлку горада 20 снежня, калі віцебскае "Гарсвятло" скончыць устаноўку святочнай ілюмінацыі.
"У гэтым годзе абновіцца дызайн банэра, які акружае ёлку, і афармленне падарункавага пакета, які ляжыць пад дрэвам", - распавялі Sputnik у аддзеле ЖКГ Віцебскага гарвыканкама.
Як патлумачылі на прадпрыемстве "Гарсвятло", ілюмінацыя на галоўнай гарадской ёлцы будзе "святлодыёднай і на ранейшым узроўні".
"Запаляць" віцебскую ёлку традыцыйна падчас правядзення гарадскога Парада Дзядоў Марозаў, які адбудзецца напрыканцы снежня.