Больш за 60 крэслаў, табурэтаў, лавачак і зэдлікаў розных памераў прадставілі ў беларускай сталіцы. Прадметы інтэр’ера рознага колеру, формы і матэрыялаў можна па праву назваць сапраўднымі арт-аб’ектамі. Тут ёсць крэслы жалезныя і драўляныя, галоўны табурэт і фатэль з пацалункамі, а таксама стул-жырафа і сядзячая труна.
Арганізатары запэўніваюць, што крэсла падобнае да чалавека, бо акрамя ног і спіны яно мае свой твар. Ёсць ідэя, што экспанаты, прадстаўленыя на выставе, стануць часткай экспазіцыі Музея беларускага крэсла.
Выстава "Пастулат" праходзіць у беларускай сталіцы з 2012 года. За гэты час некаторыя яе экспанаты патрапілі ў прыватныя калекцыі, другія паудзельнічалі ў выставах у Мінску, Вільнюсе, Варшаве і Таліне. Убачыць незвычайныя беларускі крэслы можна да 28 лістапада.