МІНСК, 22 ліс - Sputnik. Электронныя заліковыя кніжкі будуць выкарыстоўвацца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, паведамілі Sputnik у прэс-службе ВНУ.
Электронныя заліковыя кніжкі распрацаваны ў самой ВНУ. Новаўвядзенне закладзена ў стратэгіі лічбавай трансфармацыі ўніверсітэта і можа стаць унікальным для айчыннай вышэйшай адукацыі.
"Новыя лічбавыя фарматы дакументаў дазваляюць эканоміць сродкі і аптымізаваць атэстацыйны працэс у БДУ. Дарэчы, толькі у 2018 годзе за кошт укаранення новых студэнцкіх білетаў на аснове міжнародных банкаўскіх карт універсітэт зэканоміў каля 40 тысяч рублёў", - адзначылі ў БДУ.
У электронны фармат у бліжэйшы час будуць таксама перакладзены планаванне работы выкладчыкаў, журналы куратараў і іншыя кабінеты.
Абяцаюць у галоўнай ВНУ краіны і стварыць Цэнтр адкрытай адукацыі, што дасць магчымасць атрымліваць сучасныя веды анлайн. Выкладанне шэрагу дысцыплін у БДУ ўжо вядзецца ў дыстанцыйным фармаце.
Лічбавыя новаўвядзенні працы ВНУ абмяркуюць неўзабаве на Савеце Белдзяржуніверсітэта. Пасля гэтага іх укараненне працягнуць.