Сістэма "Электронны рэцэпт" да канца 2018 года ахопіць усе аптэкі Беларусі, як дзяржаўныя, так і камерцыйныя. Новаўвядзенне каментуе начальнік аддзела арганізацыі і прасоўвання паслуг Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг Алена Стрыжко.
"Калі пацыент прыходзіць з электроннай картай медабслугоўвання ў аптэку, фармацэўт счытвае яго штрых-код і бачыць у сябе на экране ў фармацэўтычнай інфармацыйнай сістэме ўсе рэцэпты пацыента, выбірае патрэбны і атаварвае яго", - патлумачыла Стрыжко.
НЦЭУ як тэхнічны аператар забяспечвае ўзаемадзеянне фармацэўтычнай інфармацыйнай сістэмы з сістэмай "Электронны рэцэпт". Для гэтага выкарыстоўваюцца абароненыя vpn-каналы сувязі і спецыялізаванае праграмнае забеспячэнне.
Электронную карту пацыент можа бясплатна атрымаць у сваёй паліклініцы па месцы жыхарства. Карту выпішуць у рэгістратуры пры прад'яўленні пашпарта.
Падрабязнасці працы сістэмы "Электронны рэцэпт" слухайце на радыё Sputnik Беларусь.