Відэа

Танцы і IT-канапа: рэпетыцыя Ястрэмскага на сцэне дзіцячага "Еўрабачання"

Падпісацца
Прадстаўнік Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні-2018" правёў у чацвер рэпетыцыю на сцэне "Мінск-Арэны". Глядзіце відэа рэпетыцыі Даніэля Ястрэмскага на Sputnik.

Беларусь на дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2018" прадставіць 14-гадовы мінчанін Даніэль Ястрэмскі з песняй Time. Напярэдадні юнак правёў рэпетыцыю свайго нумары на сцэне "Мінск-Арэны".

Дзякуючы рэпетыцыі прыадчынілася заслона таямніцы нумара Ястрэмскага. Так, на сцэне дзіцячага "Еўрабачання" падчас выступу артыста будзе шмат танцаў і спецыяльная "IT-канапа".

На рэпетыцыі Даніэля Ястрэмскага пабываў і Sputnik - глядзіце відэа яго нумара.

Дзіцячае "Еўрабачанне-2018" пройдзе ў Мінску 25 лістапада. За перамогу ў прэстыжным конкурсе будуць змагацца прадстаўнікі 20 краін - гэта рэкордная колькасць удзельнікаў.

Стужка навiн
0