Белорусская АЭС - Sputnik Беларусь
БелАЭС
Беларускую атамную станцыю ў Астраўцы называюць "будоўляй стагоддзя". Хто падтрымлівае АЭС? Хто выступае супраць яе функцыянавання? Які ўплыў на эканоміку Беларусі аказвае станцыя пасля свайго запуску? Апошнія навіны пра БелАЭС і развіццё атамнай энергетыкі Беларусі – у матэрыялах Sputnik.

БелАЭС будзе гатовая да завозу ядзернага паліва ў пачатку 2019 года

© Sputnik / Виктор ТолочкоБелАЭС будзе гатовая да завозу ядзернага паліва ў пачатку 2019 года
БелАЭС будзе гатовая да завозу ядзернага паліва ў пачатку 2019 года - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Завоз паліва, па словах прадстаўніка "Расатама", стане магчымы за месяц да фізічнага пуску, які намечаны на канец красавіка.

МІНСК, 25 ліс - Sputnik. Беларуская атамная станцыя будзе гатовая да завозу ядзернага паліва ў пачатку наступнага года, заявіў журналістам першы намеснік генеральнага дырэктара па аперацыйным кіраванні дзяржкарпарацыі "Расатам" Аляксандр Лакшын.

Паводле яго слоў, станцыя будзе гатовая да завозу паліва ў пачатку наступнага года, прыкладна за месяц да фізічнага пуску, перадае прэс-служба Саўміна.

Беларуская АЭС рыхтуецца да пуску першага рэактара - Sputnik Беларусь
Беларуская АЭС рыхтуецца да пуску першага рэактара

Фізічны пуск першага энергаблока плануецца ў канцы красавіка. А першую электраэнергію ў сетку станцыя зможа даць праз 2,5 месяцы пасля фізічнага пуску. На доследна-прамысловую эксплуатацыю станцыя выйдзе яшчэ праз паўгода, патлумачыў прадстаўнік "Расатама".

У цяперашні час на першым блоку БелАЭС сканчаюцца мантажныя работы і пачынаецца пусканаладка.

На пляцоўцы БелАЭС у суботу ход работ на станцыі абмеркавалі прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас і гендырэктар "Расатама" Аляксей Ліхачоў.

Беларускі бок задаволены ходам работ, даў зразумець журналістам віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Ляшэнка. Апошнія пытанні павінны быць вырашаны ў бліжэйшыя тыдні.

"На кожным з аб'ектаў адзначаны крытычныя кропкі, па большасці з іх рашэнні прынятыя ўжо. У бліжэйшыя два тыдні будуць адрэгуляваныя  пытанні, якія застаюцца. Зараз работы праводзяцца па плане", - растлумачыў Ляшэнка.

Сяргею Румасу паказалі вытворчую базу, цэнтральны шчыт кіравання АЭС, вучэбна-трэніровачны цэнтр, дзе рыхтуюць персанал. Кіраўніку ўрада распавялі, што на аб'екце выкладзена 96% ад прадугледжанага праектам аб'ёму бетону, зманціравана 99% арматуры. Працягваюцца работы і на другім энергаблоку: тут змантаваны корпус рэактара і асноўнае абсталяванне рэактарнай устаноўкі, вядзецца мантаж тэхналагічных трубаправодаў і пачаты мантаж сістэм турбіны.

Першы энергаблок БелАЭС (станцыя будуецца па расійскім праекце каля Астраўца ў Гродзенскай вобласці) павінен быць уведзены ў эксплуатацыю ў снежні 2019 года, другі - улетку 2020-га.

Стужка навiн
0