Радыё

Расійскія студэнты пра Беларусь: мы не адчуваем сябе іншаземцамі ў вас

© SputnikРасійскія студэнты пра Беларусь: мы не адчуваем сябе іншаземцамі ў вас
Расійскія студэнты пра Беларусь: мы не адчуваем сябе іншаземцамі ў вас - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Студэнты расійскіх ВНУ пабывалі ў нашай краіне ў рамках маладзёжнага форуму "Лідар XXI стагоддзя" для моладзі з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Размова ў студыі радыё Sputnik Беларусь датычылася ролі лідарства ў міжнародным маладзёжным супрацоўніцтве.
Российские студенты о Беларуси: мы не чувствуем себя иностранцами у вас

Будучыя расійскія дыпламаты Шаганэ Даніэлян і Ганна Палетунова прыехалі ў Мінск са Стаўрапольскага краю, Кірыл Кавалёў - родам з Беларусі, але вучыцца на факультэце міжнародных адносін у Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржслужбы пры прэзідэнце РФ - аналаге нашай Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі.

У студыі радыё Sputnik Беларусь хлопцы разважалі пра падабенства менталітэтаў беларусаў і расіян.

"Ведаеце, больш за ўсё нас аб'ядноўвае тое, што мы памятаем наша мінулае, і гэта дае магчымасць адчуваць сябе у вас не гасцямі, а людзьмі, якія разам будуюць гэту будучыню, якую мае Расія, ёсць у Беларусі", - кажа Шагане Даніэлян.

Ганна Палетунова распавяла, якім яна бачыць лідара будучыні. Паводле яе слоў, лідар бярэ на сябе адказнасць за сваю каманду, гэта яго аднадумцы, і яны яму павінны давяраць, а значыць, ён не можа падарваць гэты давер. Кірыл Кавалёў распавёў радыё Sputnik Беларусь, што, улічваючы, што ён ураджэнец Беларусі, а вучыцца ў расійскай акадэміі дзяржслужбы, то сваю будучую працу плануе ў структурах органаў кіравання Саюзнай дзяржавы.

Поўную версію размовы слухайце ў аўдыёзапісы радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0