Фота

Ваенны парад і адступленне: пад Барысавам інсцэніравалі бітву 1812 года

Падпісацца
Рэшткі напалеонаўскага войска ў канцы лістапада 1812-га, падчас адступлення ў ходзе рускай кампаніі, далі бой на рацэ Бярэзіна. Глядзіце на фота Sputnik інсцэніроўку тых дзён.

Барысаў у гэтыя выхадныя прыняў фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Бярэзіна-2018". Ён дазволіў акунуцца ў эпоху Напалеона і зрабіць падарожжа на два стагоддзі таму.

Удзел у гістарычнай інсцэніроўцы прымаюць ваенна-гістарычныя клубы і аб'яднанні, якія спецыялізуюцца на рэканструкцыі касцюма, узбраення, даспехаў і рыштунку XIX стагоддзя. Усяго задзейнічана каля 600 уніфармістаў, 100 коней, артылерыя. У Барысаў прыехалі рэканструктары з Расіі, Польшчы, Францыі.

Гарадское свята пачалося з парада ўніфармістаў, у якім прынялі ўдзел больш за 600 чалавек розных узростаў і нацыянальнасцяў - прадстаўнікі гістарычных клубаў і аб'яднанняў. Апошні раз такое відовішча можна было назіраць ажно ў 2004 годзе.

Вельмі маляўнічае і відовішчнае шэсце рэканструктараў прайшло па праспекце Рэвалюцыі і завяршылася ля помніка "Чычагоўскія Батарэі" цырымоніяй ускладання кветак. Затым у суботу каля гадзіны дня адбылася баталія на Чычагоўскіх батарэях.

Тэатралізаваныя бітвы на ўмацаванні "Чычагоўскіх Батарэй" пачаліся з перастрэлак, якія працягнуліся наступальнымі нападамі, а затым боем паміж асноўнымі сіламі напалеонаўскіх і рускіх войскаў. Было гучна, дымна і цікава.

У нядзелю адбылася інсцэніроўка бітвы "Вялікай арміі" з войскамі рускага імператара.

© Sputnik / Альфред МикусУсе выходныя Барысаў жыў гістарычнай рэканструкцыяй - у канцы лістапада 1812 года ў яго ваколіцах адбылася бітва "Вялікай арміі" Напалеона і войскаў рускага імператара Аляксандра.
Усе выходныя Барысаў жыў гістарычнай рэканструкцыяй - у канцы лістапада 1812 года ў яго ваколіцах адбылася бітва Вялікай арміі Напалеона і войскаў рускага імператара Аляксандра. - Sputnik Беларусь
1/13
Усе выходныя Барысаў жыў гістарычнай рэканструкцыяй - у канцы лістапада 1812 года ў яго ваколіцах адбылася бітва "Вялікай арміі" Напалеона і войскаў рускага імператара Аляксандра.
© Sputnik / Альфред МикусУ суботу ў горадзе прайшоў парад рэканструктарскіх клубаў з Беларусі, Польшчы, Расіі і Францыі.
У суботу ў горадзе прайшоў парад рэканструктарскіх клубаў з Беларусі, Польшчы, Расіі і Францыі. - Sputnik Беларусь
2/13
У суботу ў горадзе прайшоў парад рэканструктарскіх клубаў з Беларусі, Польшчы, Расіі і Францыі.
© Sputnik / Альфред МикусБольш за 600 чалавек розных узростаў і нацыянальнасцяў у ваеннай форме тых далёкіх часоў прайшлі па праспекце Рэвалюцыі, шэсце завяршылася ля "Чычагоўскіх батарэй".
Больш за 600 чалавек розных узростаў і нацыянальнасцяў у ваеннай форме тых далёкіх часоў прайшлі па праспекце Рэвалюцыі, шэсце завяршылася ля Чычагоўскіх батарэй. - Sputnik Беларусь
3/13
Больш за 600 чалавек розных узростаў і нацыянальнасцяў у ваеннай форме тых далёкіх часоў прайшлі па праспекце Рэвалюцыі, шэсце завяршылася ля "Чычагоўскіх батарэй".
© Sputnik / Альфред МикусТам разгарнулася пастановачная бітва рускіх і французскіх войскаў.
Там разгарнулася пастановачная бітва рускіх і французскіх войскаў. - Sputnik Беларусь
4/13
Там разгарнулася пастановачная бітва рускіх і французскіх войскаў.
© Sputnik / Альфред МикусНа рэканструкцыі прысутнічаў і сам "Напалеон" (злева). Яму ёсць чаго быць незадаволеным - кампанія прайграна, неўзабаве ён кіне рэшткі сваёй арміі і з'едзе ў Парыж.
На рэканструкцыі прысутнічаў і сам Напалеон (злева). Яму ёсць чаго быць незадаволеным - кампанія прайграна, неўзабаве ён кіне рэшткі сваёй арміі і з'едзе ў Парыж. - Sputnik Беларусь
5/13
На рэканструкцыі прысутнічаў і сам "Напалеон" (злева). Яму ёсць чаго быць незадаволеным - кампанія прайграна, неўзабаве ён кіне рэшткі сваёй арміі і з'едзе ў Парыж.
© Sputnik / Альфред МикусРэканструктары інсцэнуюць эпізод бітвы - адзенне і зброя цалкам адпавядаюць пачатку XIX стагоддзя.
Рэканструктары інсцэнуюць эпізод бітвы - адзенне і зброя цалкам адпавядаюць пачатку XIX стагоддзя. - Sputnik Беларусь
6/13
Рэканструктары інсцэнуюць эпізод бітвы - адзенне і зброя цалкам адпавядаюць пачатку XIX стагоддзя.
© Sputnik / Альфред МикусПартызаны супраць французаў - у Айчыннай вайне ўжо былі "лясныя браты".
Партызаны супраць французаў - у Айчыннай вайне ўжо былі лясныя браты. - Sputnik Беларусь
7/13
Партызаны супраць французаў - у Айчыннай вайне ўжо былі "лясныя браты".
© Sputnik / Альфред Микус"Вялікай арміі" ўдалося пераправіцца праз Бярэзіну, аднак з вялікімі стратамі.
Вялікай арміі ўдалося пераправіцца праз Бярэзіну, аднак з вялікімі стратамі. - Sputnik Беларусь
8/13
"Вялікай арміі" ўдалося пераправіцца праз Бярэзіну, аднак з вялікімі стратамі.
© Sputnik / Альфред МикусАрмія Напалеона страціла пры адступленні на Бярэзіне, па некаторых падліках, больш за 30 тысяч чалавек.
Армія Напалеона страціла пры адступленні на Бярэзіне, па некаторых падліках, больш за 30 тысяч чалавек. - Sputnik Беларусь
9/13
Армія Напалеона страціла пры адступленні на Бярэзіне, па некаторых падліках, больш за 30 тысяч чалавек.
© Sputnik / Альфред МикусНягледзячы на тое, што "Вялікая армія" была ўжо фактычна небаяздольная, графу Чычагаву, які камандаваў надыходам рускай арміі, ставілі ў віну ўпушчаны шанц цалкам разграміць французаў.
Нягледзячы на тое, што Вялікая армія была ўжо фактычна небаяздольная, графу Чычагаву, які камандаваў надыходам рускай арміі, ставілі ў віну ўпушчаны шанц цалкам разграміць французаў. - Sputnik Беларусь
10/13
Нягледзячы на тое, што "Вялікая армія" была ўжо фактычна небаяздольная, графу Чычагаву, які камандаваў надыходам рускай арміі, ставілі ў віну ўпушчаны шанц цалкам разграміць французаў.
© Sputnik / Альфред МикусДзяўчыны-рэканструктары не саступаюць мужчынам: крамянёвая стрэльба не занадта і лёгкая.
Дзяўчыны-рэканструктары не саступаюць мужчынам: крамянёвая стрэльба не занадта і лёгкая. - Sputnik Беларусь
11/13
Дзяўчыны-рэканструктары не саступаюць мужчынам: крамянёвая стрэльба не занадта і лёгкая.
© Sputnik / Альфред МикусМесца ў гістарычнай інсцэніроўцы знайшлося і дзецям.
Месца ў гістарычнай інсцэніроўцы знайшлося і дзецям. - Sputnik Беларусь
12/13
Месца ў гістарычнай інсцэніроўцы знайшлося і дзецям.
© Sputnik / Альфред МикусПасля "бою" цела просіць адпачынку ўдвая.
Пасля бою цела просіць адпачынку ўдвая. - Sputnik Беларусь
13/13
Пасля "бою" цела просіць адпачынку ўдвая.
Стужка навiн
0