Дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2018" завяршыўся ў Мінску ў гэтую нядзелю. За перамогу ў міжнародным шоу змагаліся прадстаўнікі рэкордных 20 дзяржаў. Як размеркаваліся месцы пасля галасавання тэлегледачоў і членаў журы?
Перамогу ў дзіцячым "Еўрабачанні-2018" атрымала Раксана Венгель з Польшчы, ёй максімальны бал аддалі тэлегледачы. На другім месцы - Анжэліна з Францыі, якой аддалі перавагу члены журы. На трэцім - Джаэль з Аўстраліі, якой таксама прафесіяналы выстаўлялі высокія балы.
Акрамя таго, размеркаваны і астатнія месцы:
4. Украіна - Дарына Краснавецкая
5. Мальта - Эла
6. Казахстан - Данелія Туляшова
7. Італія - Меліса і Марка
8. Грузія - Тамара Эдзілашвілі
9. Арменія - L.E.V.O.N.
10. Расія - Ганна Філіпчук
11. Беларусь - Даніэль Ястрэмскі
12. Македонія - Марыя Спасоўская
13. Нідэрланды - Макс і Ганна
14. Ізраіль - Наам Дадон
15. Ірландыя - Тэйлар Хайнс
16. Азербайджан - Тыдала Гусейнава
17. Албанія - Эфі Гіка
18. Партугалія - Рыта Ларанжэйра
19. Сербія - Баяна Радавановіч
20. Уэльс - Manw
У адрозненне ад дарослага конкурсу, перамога ў дзіцячым "Еўрабачанні" не дае аўтаматычнага права правесці наступнае шоу ў сваёй краіне. Хто стане гаспадаром дзіцячага "Еўрабачання-2019", вырашыць Еўрапейскі вяшчальны саюз.