Апарат NASA даслаў на Зямлю першы здымак Марса

© REUTERS / MIKE BLAKEАпарат NASA даслаў на Зямлю першы здымак Марса
Апарат NASA даслаў на Зямлю першы здымак Марса - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Фатаграфія была атрымана праз некалькі хвілін пасля пасадкі зонда InSight.

МІНСК, 27 ліс - Sputnik. Першы здымак Марса атрыманы з пасадачнага модуля аўтаматычнай станцыі Mars InSight, паведаміла Нацыянальнае ўпраўленне па аэранаўтыцы і даследаванню касмічнай прасторы (НАСА) ЗША.

NASA стварыла зачаравальнае відэа, як праходзіць дзень на паверхні Месяца - Sputnik Беларусь
Відэа
NASA стварыла зачаравальнае відэа, як праходзіць дзень на паверхні Месяца

Апарат, як і планавалася, здзейсніў пасадку ў панядзелак у 22:54 у раёне нагор'я Элізы. Гэта месца агульнай плошчай 130 кіламетраў было абрана для пасадкі таму, што ўяўляе сабой досыць роўны ўчастак паверхні планеты. Усе жадаючыя маглі назіраць за працэсам пасадкі ў прамым эфіры, запушчаным тэлевізійным каналам НАСА.

Як паведамілі спецыялісты, пасадка прайшлі ідэальна, усе сістэмы апарата ў парадку.

Здымак быў атрыманы праз некалькі хвілін пасля пасадкі InSight на Марсе. На ім бачны гарызонт Чырвонай планеты і часціцы пылу. Наступным этапам будзе раскрыццё сонечных батарэй.

Сувязь з пасадачным модулем будзе ажыццяўляцца праз сістэму далёкай касмічнай сувязі і з дапамогай двух мікраспадарожнікаў Mars Cube One.

Зонд InSight быў запушчаны ў маі і прызначаны для вывучэння геалагічнай будовы Марса. Для гэтага зонд абсталяваны сейсмографам, а таксама геафізічным тэрмометрам, які будзе вымяраць тэмпературу нетраў планеты.

Падобныя даследаванні ў гісторыі будуць праводзіцца ўпершыню.

Амерыканскія апараты садзяцца на Марс у восьмы раз.

Стужка навiн
0