Італьянскі рэжысёр Бернарда Берталучы памёр пасля працяглай барацьбы з цяжкім захворваннем на 78-м годзе жыцця, ён быў сапраўднай легендай кінематографа, уладальнікам мноства прэстыжных узнагарод і прэмій, сярод якіх "Оскар", на галівудскай "Алеі славы" ў гонар рэжысёра закладзена зорка . Аб ролі Берталучы ў класічным кінематографе слухачам радыё Sputnik Беларусь расказаў вядомы расійскі кінакрытык Андрэй Дзяменцьеў.
"Пайшла цэлая эпоха, грандыёзны чалавек. Звычайна ўспамінаюць яго фільм "Апошні імператар", але мне бліжэй "Апошняе танга ў Парыжы". Гэты фільм было вельмі цяжка паглядзець у СССР, таму, відавочна, нашаму пакаленню гэты рэжысёр такі дарагі. Яго фільм "Канфарміст" быў у савецкім пракаце ў чорна-белым фармаце і моцна пераманціраваны. У арыгінале дзеянне было нелінейным, блыталіся часы, перакідваліся з сённяшняга дня ў мінулае ці ў будучыню, але наш рэжысёр дубляжу па прозвішчы Воўк усё пераманціраваў і пабудаваў у адну лінейку", - распавёў Дзяменцьеў.
Каментар кінакрытыка Андрэя Дзяменцьева слухайце ў аўдыёзапісе на радыё Sputnik Беларусь.