Мабільны вызначальнік птушак з’явіўся ў Беларусі

© Sputnik / Мария АмелинаБелы лебедзь, архіўнае фота
Белы лебедзь, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дадатак распрацаваны для бёрдвочараў і аматараў жывой прыроды.
МІНСК, 27 ліс - Sputnik. Прыродаахоўнікі распрацавалі мабільны дадатак для вызначэння птушак Беларусі.
Цяпер бёрдвочары і аматары жывой прыроды змогуць самастойна вызначыць птушку, якую напаткалі. Для гэтага дастаткова адкрыць мабільны дадатак і абраць з прапанаваных відавочныя параметры: месца і зону назірання, адносныя памеры птушкі, колеры апярэння і ног, форму, памеры і колер дзюбы.
Праграма адфільтруе віды па гэтых характарыстыках і пакажа магчымыя варыянты.
Усяго ў спісе птушак – 325 відаў, якія можна сустрэць у нашай краіне. Для кожнага віда даецца апісанне, розныя фота, запіс голасу, адзначаюцца асаблівасці, напрыклад, як адрозніць самца, самку і маладую птушку.
Аналагаў мабільнаму дадатку няма ў Беларусі. Адзін з першых рэлізаў выйшаў на Play Market.
Стужка навiн
0