Проста хтосьці занадта многа есць: тоўстага лебедзя выратавалі ў Віцебску

© Sputnik / Владимир Вяткин / Перайсці ў медыябанкЛебедзь, архіўнае фота
Лебедзь, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Эколагі плануюць, што ў заапарку лебедзь схуднее і ўжо вясной наступнага года яго адпусцяць на волю.

МІНСК, 27 ліс - Sputnik. Эколагі выратавалі ў Віцебску маладога лебедзя, які не мог паляцець з замярзаючага вадаёма з-за залішняй вагі, паведаміла газета "Віцебскія весці".

Лебедзі-клікуны зімуюць на Лебядзіным возеры - Sputnik Беларусь
Фота
Лебядзіны танец у марозным паветры

Птушку знайшли ў невялікай палонцы азярца, якое знаходзіцца на вуліцы Незалежнасці абласнога цэнтра. Да эколагаў па дапамогу звярнуліся занепакоеныя лёсам лебедзя мясцовыя жыхары.

Спецыялісты, якия прыехали на месца, высветлілі, што тоўсты лебедзь зусім не баіцца людзей, якія, мяркуючы па ўсім, яго актыўна падкормлівалі, з-за сваёй вагі ён можа праляцець толькі каля 30 метраў і рухаецца ў асноўным "пешшу".

Па словах начальніка гарадской інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Валерыя Фандо, птушка пасля замярзання вадаёма магла стаць ахвярай бяздомных сабак, таму эколагі прынялі рашэнне лебедзя злавіць і змясціць у Віцебскі заапарк.

Плануецца, што ў заапарку лебедзь схуднее і ўжо вясной наступнага года яго адпусцяць на волю.

Стужка навiн
0