Вакцынацыя ахапіла больш за 3,4 мільёна беларусаў

© Sputnik / Игорь Зарембо / Перайсці ў медыябанкПрафілактыка грыпу ў дзіцячым садзе "Церамок"
Прафілактыка грыпу ў дзіцячым садзе Церамок - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Асаблівую ўвагу надаюць вакцынацыі найбольш уразлівых слаёў насельніцтва.

МІНСК, 27 ліс - Sputnik. Больш за 3,4 мільёна жыхароў Беларусі прышчэплены ад грыпу, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.

Кампанія па вакцынацыі насельніцтва ад грыпу стартавала ў краіне на пачатку лістапада. Па дадзеных на 26 лістапада, прышчэплены ўжо больш за 3,4 мільёна чалавек.

"Асаблівая ўвага надаецца правядзенню прафілактычных прышчэпак супраць грыпу найбольш уразлівым кантынгентам насельніцтва, рызыка развіцця ўскладненняў пасля захворвання на грып у якіх вельмі высокая і якія схільныя да высокага рызыку заражэння грыпам", - адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Так, сярод медыцынскіх работнікаў прышчэплена больш за 90%. Таксама ўпор пры вакцынацыі робяць на дзяцей да трох гадоў, беларусаў з хранічнымі захворваннямі, пажылых людзей і цяжарных - у гэтых катэгорыях грамадзян вакцынацыя дасягнула адзнакі ў 70%.

Як удакладнілі ў Міністэрстве аховы здароўя, актыўная фаза кампаніі вакцынацыі працягнецца да канца лістапада.

Стужка навiн
0