Напярэдадні Піліпаўскага посту, які пачынаецца 28 лістапада, нашы продкі імкнуліся добра павесяліцца, каб потым яшчэ доўга ўспамінаць вечарыны сумнымі зімовымі вечарамі.У гэтыя ж часы было прынята знаёміць хлопцаў і дзяўчат, каб пасля посту ладзіць вяселлі. Для гэтага і збіралі вечарыны, дзе праводзілі традыцыйныя ігрышчы.На Дзяржыншчыне ў вёсцы Скірмантава дагэтуль ладзяць спецыяльны абрад "Пячы ката". Са спецыяльных булак пэўнай формы вырабляецца фігура ката: кавалачкі аб’ядноўваюцца паміж сабой, вушкі кату робяць з сала, вочкі з чарніц, далучаецца хвост са свойскай каўбасы.Пасля гэтага пачыналася сапраўднае спаборніцтва – хто якую частку фігуры здолее адкусіць. Пераможцам лічыўся той, хто адкусіў хвост ката. Ён мог падзяліць пірог і каўбасу паміж усімі прысутнымі.Як праходзіў старажытны абрад з эратычнымі сімваламі, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.
Як з дапамогай старажытнага абрада на вёсцы знаёмілі нежанатых дзяўчат і хлопцаў, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.
Напярэдадні Піліпаўскага посту, які пачынаецца 28 лістапада, нашы продкі імкнуліся добра павесяліцца, каб потым яшчэ доўга ўспамінаць вечарыны сумнымі зімовымі вечарамі.
У гэтыя ж часы было прынята знаёміць хлопцаў і дзяўчат, каб пасля посту ладзіць вяселлі. Для гэтага і збіралі вечарыны, дзе праводзілі традыцыйныя ігрышчы.
На Дзяржыншчыне ў вёсцы Скірмантава дагэтуль ладзяць спецыяльны абрад "Пячы ката". Са спецыяльных булак пэўнай формы вырабляецца фігура ката: кавалачкі аб’ядноўваюцца паміж сабой, вушкі кату робяць з сала, вочкі з чарніц, далучаецца хвост са свойскай каўбасы.
Пасля гэтага пачыналася сапраўднае спаборніцтва – хто якую частку фігуры здолее адкусіць. Пераможцам лічыўся той, хто адкусіў хвост ката. Ён мог падзяліць пірог і каўбасу паміж усімі прысутнымі.
Як праходзіў старажытны абрад з эратычнымі сімваламі, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.
Напярэдадні Піліпаўскага посту, які пачынаецца 28 лістапада, нашы продкі імкнуліся добра павесяліцца, каб потым яшчэ доўга ўспамінаць свае ігрышчы сумнымі зімовымі вечарамі.
Аднавяскоўцы збіраліся ў адной хаце, дзе спявалі, жартавалі і танчылі. Калі пачнецца пост, рабіць гэта катэгарычна забаронена. Тады дзяўчаты і жанчыны садзіліся прасці, а хлопцы проста прыходзілі да іх "у госці".