МІНСК, 29 ліс - Sputnik. Купіць недарагія авіябілеты цяпер можна ў Тбілісі, Батумі, Растоў-на-Доне, пра гэта паведаміла прэс-служба авіякампаніі "Белавія".
Акцыя на гэтыя напрамкі пройдзе 29 лістапада з 09:00 да 23:59 па мінскім часе. Купіць квіткі сёння і злятаць у Тбілісі, Батумі і Растоў-на-Доне ў перыяд з 30 лістапада 2018 года па 29 снежня 2018 года можна будзе за 10 еўра (плюс таксы і зборы ў адзін бок), і за 20 EUR (плюс таксы і зборы) - туды-назад.
Купіць акцыйныя квіткі можна толькі на афіцыйным сайце авіяперавозчыка. Прычым адмысловыя кошты дзейнічаюць пры куплі білетаў з Мінска і ў Мінск. Вандроўцы павінны памятаць, што вярнуць іх ці змяніць час і дату вылету нельга.
Эксперыментальныя зніжаныя тарыфы на пералёты "Белавія" ўвяла 2 лістапада гэтага года. Акцыя распаўсюджваецца на палёты больш чым у 30 напрамках. Прадаваць недарагія квіткі будуць да канца дзеяння зімовага раскладу пералётаў.
Квіткі па зніжаных тарыфах таксама можна купіць не менш чым за 45 дзён да запланаванага вылету. Акрамя таго, максімальны тэрмін знаходжання ў адным горадзе не можа перавышаць 30 дзён. Калі плануецца палёт туды-зваротна, то квіткі па зніжаных цэнах можна скамбінаваць са звычайным "эканомам", каб мець магчымасць змяніць дату вылету або вяртання.
Купіць квіткі з добрымі зніжкамі можна ў Амстэрдам, Алматы, Астану, Барселону, Брусэль, Берлін, Будапешт, Ерэван, Батумі, Сочы, Жэневу, Гановер, Харкаў, Адэсу, Калінінград, Казань, Растоў, Санкт-Пецярбург, Ніжні Ноўгарад, Краснадар, Ларнаку, Лондан, Львоў, Мілан, Парыж, Прагу, Рым, Стакгольм, Тбілісі, Тэль-Авіў, Бялград і Кішынёў.
У першыя дні акцыі пасажыры раскупілі каля 90% прапанаваных квіткоў, таму ў авіякампаніі вырашылі выстаўляць эксперыментальныя напрамкі раз на два тыдні па чацвяргах.