Каментатарам у інтэрнэце дазволілі ідэнтыфікацыю праз сацсеткі і пошту

© Pexels / energepicДзяўчына з ноутбукам
Дзяўчына з ноутбукам - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Беларусі зацверджана палажэнне, якое абавязвае пры рэгістрацыі акаўнта ўказваць свой нумар тэлефона.

МІНСК, 29 ліс - Sputnik. Уладальнікі інтэрнэт-рэсурсаў змогуць выкарыстоўваць для ідэнтыфікацыі карыстальнікаў электронную пошту, заявіў першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі ў інтэрв'ю тэлеканалу СТБ.

Праца за камп'ютарам, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Парадак экспертызы прадукцыі замежных СМІ зацверджаны ў Беларусі

Паводле яго слоў, акрамя SMS-ідэнтыфікацыі, якая пазначана ў пастанове Саўміна, магчымыя і іншыя спосабы.

"Гэта могуць быць сацыяльныя сеткі або электронная пошта. Можа быць, нейкія іншыя спосабы, якія сам ўладальнік інтэрнет-рэсурсу палічыць мэтазгоднымі для сябе", - сказаў Лёгкі.

Пры гэтым намеснік міністра адзначыў, што ўладальнік інтэрнэт-рэсурсу будзе несці адказнасць у любым выпадку, па-за залежнасці ад таго, якую форму ідэнтыфікацыі выбралі каментатары.

"Зніжкі на тое, што абраны "іншы спосаб", не будзе", - запэўніў прадстаўнік ведамства.

Урад Беларусі на гэтым тыдні зацвердзіў палажэнне, якое ўстанавіла парадак папярэдняй ідэнтыфікацыі карыстальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў і сеткавых СМІ - для актывацыі ўліковага запісу будзе выкарыстоўвацца нумар мабільнага тэлефона. Пры гэтым адзін нумар можа выкарыстоўвацца для рэгістрацыі не больш аднаго ўліковага запісу на пэўным сайце.

Прадугледжваецца, што скасаваць карыстацкае пагадненне ўладальнік сайта можа ў аднабаковым парадку ў любы час.

Міністэрства інфармацыі пачне рэгістрацыю сеткавых рэсурсаў з 1 снежня. Па гэтай прычыне магчымыя змены некаторых раней зацверджаных правіл у дачыненні да СМІ, у прыватнасці, іх кіраўнікоў.

Стужка навiн
0