МІНСК, 29 ліс - Sputnik. Беларускі біятланіст Віктар Крыўко заняў 19-е месца на першым этапе Кубка IBU ў шведскім Ідры, паведамляе Sputnik.
Новы біятлонны сезон стартаваў сёння першым этапам Кубка IBU. Спаборніцкую праграму адкрыла мужчынская спрынтарская гонка.
Першае месца заняў расіянін Антон Бабікаў з вынікам 26 хвілін (0 промахаў). Другім да фінішу прыйшоў француз Арыстыд Бягу (17,4 секунды; 0 промахаў). Немец Лукас Фрацшар заняў трэцяе месца (22,7 секунды; 2).
Беларусь прадставілі два спартсмены: Віктар Крыўко стаў 19-м (+1 хвіліна 27,8 секунды; 2), Дзмітрый Лазоўскі размясціўся на 26-й пазіцыі (+1 хвіліны 50,9 секунды; 3).
Усяго за медалі змагаліся 98 біятланістаў, фінішавалі, праўда, не ўсе - 97 спартсменаў. Апошняе месца ў 51-гадовага грэнландца Эйстейна Слетэмарка.