МІНСК, 29 ліс - Sputnik. Праезд у грамадскім транспарце падаражэў на 5 капеек у Брэсцкай вобласці, адпаведнае рашэнне Брэсцкага аблвыканкама апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
З чацвярга ў абласным цэнтры талон на тралейбусы і аўтобусы звычайных і хуткасных маршрутаў будзе каштаваць 55 капеек. Пры куплі ў вадзіцеля - 60 капеек. За праезд у камерцыйных аўтобусах прыйдзецца плаціць 65 капеек за адну паездку.
Месячны праязны на адзін від транспарту ў Брэсце будзе каштаваць 24,75 рубля, у Баранавічах, Пінску і Кобрыне - 24,09 рубля. У іншых райцэнтрах Брэсцкай вобласці - 21,03 рубля. За праязны на месяц на аўтобус і тралейбус прыйдзецца заплаціць 33,03 рубля.
У дакуменце таксама ўстаноўлены гранічныя максімальныя тарыфы на прыгарадныя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў і багажу ў рэгулярных зносінах.
Раней рашэнне аб павышэнні кошту праезду было прынята ў Магілёўскай, Віцебскай і Гродзенскай абласцях. Праезд у гэтых рэгіёнах даражэе на 5 капеек.
У Мінску пакуль павышаць кошт праезду не плануюць. Старшыня Мінгарвыканкама Анатоль Сівак заявіў, што, перш чым пайсці на такі крок, трэба вывучыць сітуацыю ў рэгіёне.