https://bel.sputnik.by/20181129/Sakrety-belaruskay-gastsnnasts-chym-chastavats-nechakanaga-gostsya-1038905608.html
Сакрэты беларускай гасціннасці: чым частаваць нечаканага госця
Сакрэты беларускай гасціннасці: чым частаваць нечаканага госця
Sputnik Беларусь
Этнограф Ларыса Мятлеўская дзеліцца сакрэтамі беларускай гасціннасці і вучыць гатаваць ласункі для нечаканых гасцей. 29.11.2018, Sputnik Беларусь
2018-11-29T11:29+0300
2018-11-29T11:29+0300
2022-04-14T15:50+0300
у беларусі
спадчына
культура
традыцыі і абрады
беларусь
кухня
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103803/45/1038034580_0:60:1200:739_1920x0_80_0_0_b40b4ffc35a36e0a8da7eb02e0e105b2.jpg
Нашы продкі лічылі неспадзяванага госця самым чаканым – яго называлі пасланнікам Бога. Верылі, што Гасподзь строга асудзіць таго, хто закрые дзверы перад чалавекам, які трапіў у цяжкае становішча.Сярод таварыскіх звычаяў беларусаў гасціннасць займае асаблівае месца. Шанавалі не толькі сваякоў і суседзяў, але і нават чужых людзей. Праявіць гасціннасць да падарожных, гатоўнасць падаць міласціню як у канкрэтным, замацаваным традыцыяй выпадку, так і па нечаканай, стыхійна ўзніклай просьбе — звычайная маральная норма для беларускіх сялян.На стол для гасцей ставілі ўсё самае лепшае
У розных кутках Беларусі існавалі свае завядзёнкі ў дачыненні да гасцей, але яны былі агульнымі ў праявах ветлівасці і добразычлівасці.У тэкставых крыніцах дагэтуль можна знайсці звесткі аб тым, што самымі гасціннымі сярод беларусаў былі палешукі. Так, этнограф Міхаіл Федароўскі ў адной са сваіх шматлікіх нататак да "Характарыстыкі беларусаў" пісаў: "Падарожнік часам мусіць усю вёску праехаць, перш чым упросіць каго-небудзь каб той яго прыняў на начлег. Сусед яго — паляшук з’яўляецца ўзорам гасціннасці: падарожнага з адкрытымі абдымкамі ён прымае ў доме; ставіць мёд, за які не хоча браць плату. Поўны жолаб аўса насыпле яго коням, і сена дакідае па-палесску, не шкадуючы".Гасцей абавязкова кармілі тым, што елі самі, а пасля клалі спаць на падлозе ці на лавах у тым пакоі, дзе спалі самі. Пры гэтым, каб гасцям было мякка спаць, падлогу засцілалі кулямі саломы, якія зверху накрывалі посцілкамі і рагожкамі. Так імкнуліся нават у самай беднай хаце зрабіць начлег падарожных утульным. Калі ж гаспадары былі больш заможныя, то кожнаму госцю прадстаўлялі асобную пасцель.Госць лічыўся пасланнікам Бога, таму і ставілі на стол пачастункі
Робячы так, людзі былі ўпэўнены, што, калі ім давядзецца трапіць у такую сітуацыю, з імі абыйдуцца такім жа чынам. Праз падарожных пашыраліся камунікацыі з навакольнымі вёскамі і мястэчкамі. Ад іх можна было пачуць апошнія навіны, падзяліцца вопытам ў вядзенні гаспадаркі, жанчыны пераймалі новыя ўзоры крояў і вышыўкі, дапамагалі гаспадарам у лячэнні людзей і хатніх жывёл.Каток мыецца, госціка вяшчуеУ народзе заўсёды было прынята сачыць за павер’ямі. Не выключэнне і павер’і, звязаныя з гасцямі. Аб іх прыбыцці паведамляюць кот, сабака, сарока, певень і павук.Калі певень праспявае на варотах ці веснічках, то трэба чакаць госця, а па накірунку пеўневай галавы можна нават вызначыць прыкладны напрамак яго з’яўлення.Накрываем на стол для нечаканага госцяЧасцей за ўсё ў пісьмовых крыніцах як стравы для нечаканых гасцей узгадваюцца яечня і кулеш. Спажыўныя кулеш і яечня гатуюцца хутка і складаюцца з набора прадуктаў якія заўсёды былі пад рукой у кожнай гаспадыні. Іх падавала і пані Мальгрэта для тых, хто знайшоў прытулак у шляхціца Завальні Яна Баршчэўскага.КулешІнгрыдыенты:Як гатаваць:У падсоленую ваду, якая кіпіць, засыпаць невялікімі порцыямі ячменную або гарохавую муку, перамяшаць, сочачы за тым, каб не ўтвараліся камячкі, дадаць соль, дробна накрышаныя кавалачкі сала. Варыць на малым агні 10-15 хвілін, увесь час мяшаючы, каб кулеш не падгарэў.Парада руплівай гаспадынькі: Калі гатаваць кулеш з гарохавай мукі, то лепей узяць вэнджанае сала або грудзінку. Будзе смачней.Яечня бітаяІнгрыдыенты:Як гатаваць:У маленькім рондалі растапіць масла, сюды ж убіць яйкі, уліць малако, пасаліць, узбіць. Паставіць каструлю на сярэдні агонь і варыць, увесь час памешваючы да загушчэння. Па кансістэнцыі страва павінна нагадваць рэдкую кашу. Пасля яе трэба зняць з агню і яшчэ хвіліну мяшаць, а потым выкласці на талерку.Для разнастайнасці пры ўзбіванні яек можна дадаць крышаную зялёную цыбулю ці кроп.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103803/45/1038034580_0:22:1200:777_1920x0_80_0_0_c7907362ff2a7b038e3acb152893a1e0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, спадчына, культура, традыцыі і абрады, беларусь, кухня
у беларусі, спадчына, культура, традыцыі і абрады, беларусь, кухня
Сакрэты беларускай гасціннасці: чым частаваць нечаканага госця
11:29 29.11.2018 (абноўлена: 15:50 14.04.2022) Этнограф Ларыса Мятлеўская дзеліцца сакрэтамі беларускай гасціннасці і вучыць гатаваць ласункі для нечаканых гасцей.
Нашы продкі лічылі неспадзяванага госця самым чаканым – яго называлі пасланнікам Бога. Верылі, што Гасподзь строга асудзіць таго, хто закрые дзверы перад чалавекам, які трапіў у цяжкае становішча.
Сярод таварыскіх звычаяў беларусаў гасціннасць займае асаблівае месца. Шанавалі не толькі сваякоў і суседзяў, але і нават чужых людзей. Праявіць гасціннасць да падарожных, гатоўнасць падаць міласціню як у канкрэтным, замацаваным традыцыяй выпадку, так і па нечаканай, стыхійна ўзніклай просьбе — звычайная маральная норма для беларускіх сялян.
На стол для гасцей ставілі ўсё самае лепшае
У розных кутках Беларусі існавалі свае завядзёнкі ў дачыненні да гасцей, але яны былі агульнымі ў праявах ветлівасці і добразычлівасці.
У тэкставых крыніцах дагэтуль можна знайсці звесткі аб тым, што самымі гасціннымі сярод беларусаў былі палешукі. Так, этнограф Міхаіл Федароўскі ў адной са сваіх шматлікіх нататак да "Характарыстыкі беларусаў" пісаў: "Падарожнік часам мусіць усю вёску праехаць, перш чым упросіць каго-небудзь каб той яго прыняў на начлег. Сусед яго — паляшук з’яўляецца ўзорам гасціннасці: падарожнага з адкрытымі абдымкамі ён прымае ў доме; ставіць мёд, за які не хоча браць плату. Поўны жолаб аўса насыпле яго коням, і сена дакідае па-палесску, не шкадуючы".
Гасцей абавязкова кармілі тым, што елі самі, а пасля клалі спаць на падлозе ці на лавах у тым пакоі, дзе спалі самі. Пры гэтым, каб гасцям было мякка спаць, падлогу засцілалі кулямі саломы, якія зверху накрывалі посцілкамі і рагожкамі. Так імкнуліся нават у самай беднай хаце зрабіць начлег падарожных утульным. Калі ж гаспадары былі больш заможныя, то кожнаму госцю прадстаўлялі асобную пасцель.
Госць лічыўся пасланнікам Бога, таму і ставілі на стол пачастункі
Робячы так, людзі былі ўпэўнены, што, калі ім давядзецца трапіць у такую сітуацыю, з імі абыйдуцца такім жа чынам. Праз падарожных пашыраліся камунікацыі з навакольнымі вёскамі і мястэчкамі. Ад іх можна было пачуць апошнія навіны, падзяліцца вопытам ў вядзенні гаспадаркі, жанчыны пераймалі новыя ўзоры крояў і вышыўкі, дапамагалі гаспадарам у лячэнні людзей і хатніх жывёл.
Каток мыецца, госціка вяшчуе
У народзе заўсёды было прынята сачыць за павер’ямі. Не выключэнне і павер’і, звязаныя з гасцямі. Аб іх прыбыцці паведамляюць кот, сабака, сарока, певень і павук.
- Калі кот хвост задзярэ да ліжацца, госці будуць. Як хвост на покуць пакладзе — госці будуць.
- Кот мыецца — госці, як у дзверы ногу задзярэ, то з’язджае.
- Сабака брэша - госці ўжо на парозе.
- Сарока, разношчыца навін, яе стракатанне абяцае прыбыццё гасцей.
- Павук, які спускаецца па сваім павуцінні ў хаце, прадвяшчае з’яўленне гасцей.
Калі певень праспявае на варотах ці веснічках, то трэба чакаць госця, а па накірунку пеўневай галавы можна нават вызначыць прыкладны напрамак яго з’яўлення.
Накрываем на стол для нечаканага госця
Часцей за ўсё ў пісьмовых крыніцах як стравы для нечаканых гасцей узгадваюцца яечня і кулеш. Спажыўныя кулеш і яечня гатуюцца хутка і складаюцца з набора прадуктаў якія заўсёды былі пад рукой у кожнай гаспадыні. Іх падавала і пані Мальгрэта для тых, хто знайшоў прытулак у шляхціца Завальні Яна Баршчэўскага.
- 2-3 шклянкі ячменнай або гарохавай мукі
- 60-80 г сала
- Соль па смаку
У падсоленую ваду, якая кіпіць, засыпаць невялікімі порцыямі ячменную або гарохавую муку, перамяшаць, сочачы за тым, каб не ўтвараліся камячкі, дадаць соль, дробна накрышаныя кавалачкі сала. Варыць на малым агні 10-15 хвілін, увесь час мяшаючы, каб кулеш не падгарэў.
Парада руплівай гаспадынькі: Калі гатаваць кулеш з гарохавай мукі, то лепей узяць вэнджанае сала або грудзінку. Будзе смачней.
- 3 яйкі
- 2 ст лыжкі малака
- 50 г сметанковага масла
- Соль па смаку
У маленькім рондалі растапіць масла, сюды ж убіць яйкі, уліць малако, пасаліць, узбіць. Паставіць каструлю на сярэдні агонь і варыць, увесь час памешваючы да загушчэння. Па кансістэнцыі страва павінна нагадваць рэдкую кашу. Пасля яе трэба зняць з агню і яшчэ хвіліну мяшаць, а потым выкласці на талерку.
Для разнастайнасці пры ўзбіванні яек можна дадаць крышаную зялёную цыбулю ці кроп.