Купалаўскі тэатр рыхтуецца прыняць Пецярбургскі тэатральны сезон

© Sputnik / Виктор ТолочкоСцэна Купалаўскага тэатра
Сцэна Купалаўскага тэатра - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Вядучыя тэатральныя рэжысёры Паўночнай сталіцы прадставяць беларускай публіцы свае спектаклі.

МІНСК, 30 ліс - Sputnik. Нацыянальны акадэмічны тэатр Янкі Купалы рыхтуецца прыняць Міжнародны фестываль "Пецярбургскі тэатральны сезон", у межах якога беларускія гледачы змогуць убачыць пяць спектакляў ад вядучых рэжысёраў Паўночнай сталіцы. Мерапрыемства пройдзе з 14 па 18 снежня, паведамілі карэспандэнту Sputnik у прэс-службе тэатра.

Спектакль Рэвізор у пастаноўцы Мікалая Пінігіна - Sputnik Беларусь
Хто ўвайшоў у шорт-ліст пятай Нацыянальнай тэатральнай прэміі?

Арганізатары абяцаюць насычаную тэатральную праграму для прыхільнікаў усіх тэатральных жанраў.

Фестываль адкрые сцэнічная фантазія сусветна вядомага рэжысёра Андрыя Жолдака – пастаноўка "Мадам Бавары" па матывах Гюстава Флабэра.

У праграме таксама трагікамедыя "Талстога няма" дзяржаўнага тэатра "Прытулак камедыянта", драма "Ноч Гельвера" драматычнага тэатра імя Камісаржэўскай, лірычная камедыя "Ці ведаеце вы, што такое каханне" Тэатра-фестываля "Балтыйскі дом". Разынкай праграмы стане лірычная клаўнада "Неба ў чамадане, альбо Цуцыкі ўночы" Вялікага тэатра лялек.

Фестываль "Пецярбургскі тэатральны сезон"  - вынік супрацоўніцтва беларускага тэатра з калегамі з Санкт-Пецярбурга. Драматычны тэатр "Прытулак камедыянта" ўжо сустракаўся з мінскай публікай у лістападзе 2017 года. Як і тады, фінансавую і арганізацыйную падтрымку праекту ажыццяўляюць Камітэт па культуры Санкт-Пецярбурга і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0