Ад Чарнобыля да Пампеі: цудоўныя здымкі гістарычных месцаў
Падпісацца
Пераможцы і фіналісты конкурсу архітэктурных помнікаў і гістарычных мясцін Historic Photographer of The Year - у фотастужцы Sputnik.
У гэтым годзе фотааматары і прафесіяналы прадставілі на суд журы дзіўныя кадры з усіх куткоў зямнога шара - ад самых вядомых да напаўзабытых: загадкавае каменнае кольца ў Шатландыі, горад-прывід Прыпяць, закінутыя марскія фарты Мансэла, арка святой Каталіны ў Антыгуа, "Залаты горад" у Вялікай індыйскай пустыні, жытло кітабояў і нават драўляны эскалатар.
Пераможца конкурсу - замак Мон-Сэн-Мішэль у Францыі двойчы на год падчас моцных прыліваў ператвараецца ў востраў.
© Photo : Daniel Burton/Historic Photographer of The YearЗдымак - пераможца конкурсу. Замак Мон-Сэн-Мішэль у Францыі двойчы на год падчас моцных прыліваў ператвараецца ў востраў - усяго за дзень вада вакол крэпасці падымаецца на некалькі метраў. Горад на востраве існуе з 709 года. Зараз тут пражывае некалькі дзясяткаў жыхароў.
Здымак - пераможца конкурсу. Замак Мон-Сэн-Мішэль у Францыі двойчы на год падчас моцных прыліваў ператвараецца ў востраў - усяго за дзень вада вакол крэпасці падымаецца на некалькі метраў. Горад на востраве існуе з 709 года. Зараз тут пражывае некалькі дзясяткаў жыхароў.
© Photo : Mark Edwards/Historic Photographer of The YearФота закінутых марскіх фартоў Мансэла, пабудаваных падчас Другой сусветнай, прызнана лепшым у катэгорыі "Ангельская гісторыя".
Фота закінутых марскіх фартоў Мансэла, пабудаваных падчас Другой сусветнай, прызнана лепшым у катэгорыі "Ангельская гісторыя".
© Photo : David Ross/Historic Photographer of The YearЗагадкавае каменнае кальцо знаходзіцца побач з вёскай Каланіш на востраве Льюіс у Шатландыі. Гэтыя каменныя слупы, верагодна, стаялі тут яшчэ да будаўніцтва пірамід. Навукоўцы лічаць, што гэта загадкавае збудаванне было ўзведзена ў эпоху позняга неаліту, прыкладна да 2600 года да нашай эры (каля 1975 года да н. э) і, хутчэй за ўсё, мела культавае значэнне.
Загадкавае каменнае кальцо знаходзіцца побач з вёскай Каланіш на востраве Льюіс у Шатландыі. Гэтыя каменныя слупы, верагодна, стаялі тут яшчэ да будаўніцтва пірамід. Навукоўцы лічаць, што гэта загадкавае збудаванне было ўзведзена ў эпоху позняга неаліту, прыкладна да 2600 года да нашай эры (каля 1975 года да н. э) і, хутчэй за ўсё, мела культавае значэнне.
© Photo : Dave Searl/Historic Photographer of The YearГорад-прывід Прыпяць праз 30 гадоў пасля Чарнобыльскай катастрофы.
Горад-прывід Прыпяць праз 30 гадоў пасля Чарнобыльскай катастрофы.
© Photo : Dave Lyon/Historic Photographer of The YearЗдымак храма Баала ў Пальміры, разбуранага падчас сірыйскага ваеннага канфлікту.
Здымак храма Баала ў Пальміры, разбуранага падчас сірыйскага ваеннага канфлікту.
© Photo : Eleanor Killner/Historic Photographer of The YearЧыгунка канцэнтрацыйнага лагера ў Асвенцыме.
Чыгунка канцэнтрацыйнага лагера ў Асвенцыме.
© Photo : Rajesh Dhar/Historic Photographer of The YearДжайсалмер - горад пасярэдзіне Вялікай індыйскай пустыні ўпершыню згадваецца ў XII стагоддзі. Часам яго называюць "Залатым Горадам" з-за жоўтых пяскоў і жоўтага пяшчаніку, які выкарыстоўваўся ў архітэктуры горада.
Джайсалмер - горад пасярэдзіне Вялікай індыйскай пустыні ўпершыню згадваецца ў XII стагоддзі. Часам яго называюць "Залатым Горадам" з-за жоўтых пяскоў і жоўтага пяшчаніку, які выкарыстоўваўся ў архітэктуры горада.
© Photo : Diana Buzoianu/Historic Photographer of The YearКрэпасць Энісала ў Румыніі калісьці стаяла на Вялікім Шаўковым шляху. Былая рымская, а пазней візантыйская і генуэзская крэпасць.
Крэпасць Энісала ў Румыніі калісьці стаяла на Вялікім Шаўковым шляху. Былая рымская, а пазней візантыйская і генуэзская крэпасць.
© Photo : Sara Rawlinson/Historic Photographer of The YearКнігі на ланцугах ў бібліятэцы Каледжа Езуса ў Кембрыджы.
Кнігі на ланцугах ў бібліятэцы Каледжа Езуса ў Кембрыджы.
© Photo : Chris Dobbs/Historic Photographer of The YearЗдымак жылля кітабояў на Шпіцбергене
Здымак жылля кітабояў на Шпіцбергене
© Photo : David Ross/Historic Photographer of The YearВал Адрыяна на тэрыторыі Вялікабрытаніі - выдатны помнік антычнасці. Ён пабудаваны яшчэ рымлянамі для прадухілення набегаў з поўначы.
Вал Адрыяна на тэрыторыі Вялікабрытаніі - выдатны помнік антычнасці. Ён пабудаваны яшчэ рымлянамі для прадухілення набегаў з поўначы.
© Photo : Iain Pearson/Historic Photographer of The YearВялікі Зімбабвэ - назва, дадзеная каменным руінам старажытнага паўднёваафрыканскага горада, размешчанага ў правінцыі Масвінгв дзяржавы Зімбабвэ. Вялікі Зімбабвэ, як лічыцца, быў галоўнай святыняй і культавым цэнтрам продкаў народа шона. Горад быў заснаваны каля 1130 г. н. э. і існаваў на працягу двух-трох стагоддзяў.
Вялікі Зімбабвэ - назва, дадзеная каменным руінам старажытнага паўднёваафрыканскага горада, размешчанага ў правінцыі Масвінгв дзяржавы Зімбабвэ. Вялікі Зімбабвэ, як лічыцца, быў галоўнай святыняй і культавым цэнтрам продкаў народа шона. Горад быў заснаваны каля 1130 г. н. э. і існаваў на працягу двух-трох стагоддзяў.
© Photo : Ben Nazarko/Historic Photographer of The YearРуіны Заходняга пірса ў англійскім Брайтане, пабудаваным у 1860-х гадах. Тут знаходзілася канцэртная зала, якаяя згарэла ў 2003 годзе.
Руіны Заходняга пірса ў англійскім Брайтане, пабудаваным у 1860-х гадах. Тут знаходзілася канцэртная зала, якаяя згарэла ў 2003 годзе.
© Photo : Mark Edwards/Historic Photographer of The YearЗдымак парэшткаў нарвежскага судна Норнэн, пацярпелага крушэнне ў 1897 годзе каля берагоў Бэроў
Здымак парэшткаў нарвежскага судна Норнэн, пацярпелага крушэнне ў 1897 годзе каля берагоў Бэроў
© Photo : Bjørn Andre Hagen/Historic Photographer of The YearКордаўская саборная мячэць - адзін з самых характэрных помнікаў дынастыі Амейядаў.
Кордаўская саборная мячэць - адзін з самых характэрных помнікаў дынастыі Амейядаў.
© Photo : George Ledger/Historic Photographer of The YearЭскалатар у пешаходным і веласіпедным тунэлі ў англійскім Ньюкасле - з самымі доўгімі ў Еўропе драўлянымі прыступкамі. З'яўляецца помнікам гісторыі і архітэктуры.
Эскалатар у пешаходным і веласіпедным тунэлі ў англійскім Ньюкасле - з самымі доўгімі ў Еўропе драўлянымі прыступкамі. З'яўляецца помнікам гісторыі і архітэктуры.
© Photo : John Carson/Historic Photographer of The YearАнгельскі замак Данстанбора на світанні. Знаходзіцца недалёка ад межаў Шатландыі. Некалі самы вялікі замак у графстве Нортумберленд, пабудаваны на пачатку XIV стагоддзя і разбураны ў часы вайны Пунсовай і Белай ружы.
Ангельскі замак Данстанбора на світанні. Знаходзіцца недалёка ад межаў Шатландыі. Некалі самы вялікі замак у графстве Нортумберленд, пабудаваны на пачатку XIV стагоддзя і разбураны ў часы вайны Пунсовай і Белай ружы.
© Photo : Roman Robroek/Historic Photographer of The YearЗдымак замка Саммеццана - малавядомы, але характэрны помнік маўрытанскім архітэктуры ў Еўропе. Апошнія 25 гадоў у занядбаным стане.
Здымак замка Саммеццана - малавядомы, але характэрны помнік маўрытанскім архітэктуры ў Еўропе. Апошнія 25 гадоў у занядбаным стане.
© Photo : Juan Pablo Lasterra/Historic Photographer of The YearПампеі - старажытны горад, пахаваны пад пластом вулканічнага попелу.
Пампеі - старажытны горад, пахаваны пад пластом вулканічнага попелу.
© Photo : Sirsendu Gayen/Historic Photographer of The YearЗдымак самага вялікага ў свеце будыйскага храма Борабудур на востраве Ява.
Здымак самага вялікага ў свеце будыйскага храма Борабудур на востраве Ява.