Радыё

Крук: дэмаграфічныя ўсплёскі ў беларусаў залежалі ад календара

Падпісацца
Навуковец, даследчык беларускай культуры і побыту, этнограф Іван Крук распавядае пра тое, што ўсплёскі нараджальнасці ў нашых продкаў былі строга рэгламентаваны прадпісаннямі народнага календара.

Кандыдат філалагічных навук Іван Крук шмат гадоў займаецца даследаваннямі беларускага фальклору, народнай культуры, традыцыйнага народнага календара. Ён аўтар шэрагу манаграфій на гэтыя тэмы. У гутарцы з вядучай Наталляй Маеўскай спецыяльны госць радыёстудыі Sputnik Беларусь распавёў аб дэмаграфічных асаблівасцях беларусаў.

"Я з задавальненнем на лекцыях распавядаў пра структуру беларускага традыцыйнага календара. Я маляваў круг і паказваў студэнтам і сталым людзям тыя перыяды, адрэзкі часу, калі вяселлі былі забароненыя, таму што былі посты, іх было чатыры на працягу года, а затым маляваў эліпс тыя адрэзкі часу, калі вяселлі былі магчымыя і нават найбольш спрыяльныя", - распавядае Крук.

Па словах суразмоўцы Sputnik Беларусь, адзін з такіх перыядаў - асенні - у нашых продкаў называўся "Вялікая Свадзебніца", другі быў на мясаедным тыдні зімой - у гэты перыяд вяселля былі найбольш масавымі. Далей, напрыклад, па такой формуле: "Дабравешчанне-Раство Хрыстова - плюс 9 месяцаў" атрымліваем перыяд усплёску нараджальнасці ў беларусаў. А сучасны чалавек, ведаючы характары знакаў Задыяку, можа са стоадсоткавай дакладнасцю пралічыць, калі ў Беларусі былі пікі нараджэння лідараў, творцаў і міратворцаў.

Стужка навiн
0