Відэа

Мазуронак і Брунэт паказалі, як рыхтуюцца да Мінскага паўмарафону

Падпісацца
Традыцыйны Мінскі паўмарафон пройдзе 8 верасня 2019 года. Глядзіце на Sputnik іміджавае відэа з удзелам рэкардысткі Беларусі ў марафонскім бегу, чэмпіёнкі Еўропы Вольгі Мазуронак.

Мінскі паўмарафон упершыню адбыўся ў 2013 годзе. Удалы вопыт дазволіў зрабіць гэта спартыўнае мерапрыемства традыцыйным. Цяпер у Дзень горада Мінска (першыя выходныя верасня) сталіца адзначае яшчэ і свята спорту і здароўя, якое збірае шматлікіх прафесіяналаў і аматараў бегу.

Мінскі паўмарафон 2018 стаў сапраўдным святам і яркай маштабнай падзеяй.

"Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь, чэмпіёнка Еўропы 2018 года ў марафоне Вольга Мазуронак і адна з самых актыўных удзельніц забегаў пад эгідай Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Аляксандра Брунэт зняліся ў кліпе, які адлюстроўвае будні прафесійнай спартсменкі, а таксама аматаркі бегу", - паведамілі ў прэс-службе БФЛА.

Глядзіце натхняльны кліп на Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0