"Воплі Відоплясова" выступяць у Мінску да Дня закаханых

© Photo : Allstars"Воплі Відоплясова" выступяць у Мінску да Дня закаханых
Воплі Відоплясова выступяць у Мінску да Дня закаханых - Sputnik Беларусь
У свежую праграму ўвайшлі лепшыя хіты і новыя песні, якіх беларусы яшчэ не чулі, абяцаюць таксама паўнавартаснае шоу з аркестрам.

МІНСК, 3 сне - Sputnik. Вядомы ўкраінскі гурт "Воплі Відоплясова" выступіць з канцэртам у Мінску ў лютым, паведамілі Sputnik арганізатары.

Калектыў падрыхтаваў адмысловую праграму да Дня ўсіх закаханых. "15 лютага на сцэне сталічнага Prime Hall музыканты зладзяць па-сапраўднаму рок-н-рольны феерычны канцэрт", - абяцаюць ініцыятары мерапрыемства.

У свежую праграму ўвайшлі не толькі хіты, але і новыя песні, якіх беларусы яшчэ не чулі. Абяцаюць таксама паўнавартаснае шоу з аркестрам, відэаінсталяцыямі, уражлівым светлавым суправаджэннем.

Многія песні гурта "Воплі Відоплясова" сталі амаль народнымі за больш чым 30-гадовую гісторыю. Дарэчы, некаторыя з іх перакладзены на беларускую мову, у сталіцы яны заўсёды выконваюцца менавіта на ёй (будучы канцэрт не выключэнне).

"Такія нятленныя хіты, як "Вясна", "Танцi", "Дзень народження" ведаюць сотні тысяч людзей ва ўсім свеце", - перакананыя арганізатары.

"Воплі Відоплясова" сталі першымі рокерамі, якiя выконваюць песні на ўкраінскай мове. На іх рахунку 10 поўнафарматных альбомаў, тысячы канцэртаў і выступаў на буйных фестывалях у краінах СНД.

Канцэрт пройдзе 15 лютага ў 20:00 на сталічнай пляцоўцы Prime Hall. Квіткі ўжо ў продажы, іх кошт - ад 40 рублёў за танцпляц да 90 за месца на сектары.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі