Падчас матчу Амерыканскай хакейнай лігі (АХЛ) паміж камандамі "Хершы" і "Бінгемнтан" у Giant Center у Хершы (6:3) прайшла традыцыйная акцыя Teddy bear toss. Заўзятары выкінулі на лёд 34 тысячы 798 мяккіх цацак.
Усе цацкі будуць накіраваныя на дабрачыннасць - іх раздадуць 30 мясцовым бальніцам, дзіцячым дамам і іншым установам.
Папярэдні рэкорд па колькасці сабраных мяккіх цацак быў устаноўлены тры гады таму падчас матчу "Калгары" ў Заходняй хакейнай лізе. Тады фанаты выкінулі 25 тысяч 17 цацак.
Teddy bear toss - папулярная штогадовая дабрачынная акцыя, якая ўпершыню была праведзена ў 1993 годзе. Гэтая традыцыя распаўсюдзілася па ўсім свеце, акрамя Нацыянальнай хакейнай лігі, якая не вітае кіданне на лёд старонніх прадметаў.