Зборная Беларусі па футболе даведалася пра супернікаў у кваліфікацыі Еўра-2020

© REUTERS / CLODAGH KILCOYNEЗборная Беларусі па футболе даведалася пра супернікаў у кваліфікацыі Еўра-2020
Зборная Беларусі па футболе даведалася пра супернікаў у кваліфікацыі Еўра-2020 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Наша каманда трапіла ў групу С; беларускія футбалісты пачнуць турнір гасцявым матчам у Нідэрландах.

МІНСК, 3 сне - Sputnik. Супернікамі зборнай Беларусі ў кваліфікацыйнай групе С адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы 2020 стануць нямецкая, галандская, ірландская і эстонская зборныя.

Зборная Беларусі абыграла Сан-Марына - Sputnik Беларусь
Зборная Беларусі абыграла Сан-Марына і выйшла ў плэй-оф Лігі нацый

Цырымонія лёсавання Еўра 2020 прайшла ў нядзелю ў Дубліне. Адборачны турнір стартуе 21 сакавіка і працягнецца да 19 лістапада 2019 года. У фінале апынуцца па дзве лепшыя зборныя з кожнай групы і чатыры пераможцы турніру з удзелам каманд Лігі нацый.

Так што ў выпадку няўдачы ў групе Беларусь зможа трапіць на чэмпіянат Еўропы праз Лігу нацый. Кошт удзелу - перамога ў плэй-оф дывізіёна D.

У выніку лёсавання зборная Беларусі па футболе трапіла ў групу С. Увечары ў нядзелю стаў таксама вядомы каляндар кваліфікацыі Еўра-2020.

Для беларусаў турнір пачнецца гасцявым матчам з Нідэрландамі. Супернікі Беларусі ў дывізіёне па-сапраўднаму моцныя. Галоўны трэнер зборнай Беларусі Ігар Крывушэнка з гэтай нагоды адзначыў:

"З першага і другога кошыкаў патрапілі, напэўна, самыя рэйтынгавыя каманды на дадзены момант. Астатнія прыкладна нашага ўзроўню, з якімі можна гуляць і набіраць ачкі. Ну, а змагацца трэба з усімі ў групе", - адзначыў Крывушэнка.

Што ж тычыцца першай гульні з Нідэрландамі, то галоўны трэнер заклікаў не арыентавацца на нядаўнюю сустрэчу на "Барысаў-Арэне".

"Кожная гульня - новая гісторыя. Будзем змагацца і з Нідэрландамі, і з Германіяй. Шанцы ёсць заўсёды", - сказаў галоўны трэнер.

Стужка навiн
0