https://bel.sputnik.by/20181203/mounaya-hvilinka-sa-sputnik-1037787862.html
Скланенне лічэбнікаў: моўная хвілінка са Sputnik
Скланенне лічэбнікаў: моўная хвілінка са Sputnik
Sputnik Беларусь
У даведках для школьнікаў і іх бацькоў Sputnik разглядае правілы і найбольш складаныя аспекты вывучэння беларускай мовы. Сёння наша тэма – скланенне лічэбнікаў... 03.12.2018, Sputnik Беларусь
2018-12-03T12:58+0300
2018-12-03T12:58+0300
2018-09-24T11:29+0300
у беларусі
цiкавосткi
грамадства
беларусь
беларуская мова
вучым беларускую мову
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102764/06/1027640656_0:101:2000:1231_1920x0_80_0_0_537ebd1a6928ddb5e18184857cc5a6fb.jpg
Калі нам трэба нешта палічыць: яблыкі, вучняў ці зарплату – мы карыстаемся лічэбнікамі. Лічэбнікі падзяляюцца на парадкавыя і колькасныя, якія, у сваю чаргу, бываюць зборныя і дробавыя.Па структуры мы вылучаем простыя (адзін, два), складаныя (адзінаццаць, дванаццаць) і састаўныя (дваццаць адзін, дваццаць два) лічэбнікі.Зразумела, што вельмі проста напісаць лічэбнікі лічбамі, але часта (і не толькі ў школе!) бываюць сітуацыі, калі лічэбнік трэба запісаць літарамі, ды яшчэ і праскланяць ды спалучыць з назоўнікам.Адзін, два, тры, чатырыЛічэбнікі адзін і два маюць род, а адзін — яшчэ і лік. Множны лік лічэбніка адзін – адны – можа спалучацца толькі з назоўнікамі, якія заўсёды маюць форму множнага ліку: штаны, акуляры, нажніцы. У лічэбніка два дзве формы – мужчынскага і ніякага роду з асновай на цвёрды зычны (два — двух) і жаночага, з асновай на мяккі зычны (дзве — дзвюх).Два, тры, чатыры: гэтыя колькасныя лічэбнікі трэба завучыць, як лічылку, і запомніць, што калі яны спалучаюцца з назоўнікам у назоўным склоне множнага ліку, ён не змяняецца, то бок мае канчатак –і (-ы), напрыклад: два сталы, тры вучні, чатыры сшыткі. У творным склоне тыя ж лічэбнікі, а таксама ўтвораны ад іх "абодва/абедзве" маюць канчатак –а: (або)двума/(абе)дзвюма, трыма, чатырма.Пяць, шэсць, сем, восемКалі літара "ц" у лічэбніку апынулася ў творным склоне паміж дзвюма галоснымі, яна падаўжаецца: пяццю, дваццаццю. Калі ж перад ёй ёсць зычны, падваення не адбываецца: шасцю. Лічэбнікі сем, восем у творным склоне пішуцца разам: сямю, васьмю. У лічэбніках, утвораных ад іх, адбываецца яканне: сямнаццаць, васямнаццаць.Складаныя і састаўныя лічэбнікіУ складаных лічэбніках скланяюцца абедзве часткі, якія і далей пішуцца злітна: восемдзесят – васьмідзесяці, васьмюдзесяццю і г. д.; трыста – трохсот, трымастамі і г. д. Трэба заўважыць, што лічэбнік дзевяноста мае ва ўсіх склонах адну форму, як і слова паўтара/паўтары.У састаўных лічэбнікаў скланяецца таксама кожная частка: тысячай сямюстамі васьмюдзесяццю сямю.Хто вінаваты? Напэўна, гэтыя двое з паловайСа зборнымі лічэбнікамі, здаецца, справа значна прасцей: варта запомніць, што яны скланяюцца гэтак жа, як прыметнікі множнага ліку (двое – дваіх, дваім, дваімі, пра дваіх).У дробавых лічэбніках першая частка будзе скланяцца як колькасны лічэбнік, а другая – як парадкавы: сем восьмых, сямі восьмых, сямі восьмым. Калі ў складзе дробавага лічэбніка лічбы два, тры, чатыры, другая іх частка будзе стаяць у назоўным склоне: дзве пятыя, тры сёмыя.Разлічыцца па парадкуПарадкавыя лічэбнікі, як простыя, так і складаныя, скланяюцца гэтак жа, як прыметнікі з адпаведнай асновай (пяты, пятага, пятаму і г. д.). У састаўных лічэбніках змяняцца будзе толькі апошняе слова: у тысяча сямсот семдзесят другім годзе (адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай, дарэчы). І не забываемся на яканне (сямсот).Калі парадкавы лічэбнік заканчваецца на -дзясяты, -соты, -тысячны, -мільённы, -мільярдны, уся гэта канструкцыя пішацца злітна (паспрабуем): сямідзесяцідзевяцітысячны. На якім годзе жыцця памёр Якуб Колас?Правільны адказ – на семдзесят трэцім (а мог бы жыць яшчэ і жыць). Але мы можам запісаць і так: на 73-м. Гэта ўсё таму, што парадкавыя лічэбнікі часам запісваюцца лічбамі ў спалучэнні з канчаткам (або састаўной часткай —тысячны і г.д.), напрыклад: сёння 24-е верасня, 2-тысячны раз ужо я чытаю гэты тэкст і ўсё ніяк не запомню.
https://bel.sputnik.by/20181126/Monaya-khvlnka-sa-Sputnik-stupen-paranannya-prymetnka-1037629294.html
https://bel.sputnik.by/20181112/prynazouniki-prostyya-skladanyya-uzhyvanne-1037565481.html
https://bel.sputnik.by/20190625/tehrminy-pa-fizicy-na-belaruskaj-move-1037585554.html
https://bel.sputnik.by/20190910/zvyklyya-rehchy-pa-belarusku-prymauki-1027552764.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102764/06/1027640656_0:37:2000:1295_1920x0_80_0_0_1454e4099f2191b90e1857ab6827b048.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, цiкавосткi, грамадства, беларусь, беларуская мова, вучым беларускую мову
у беларусі, цiкавосткi, грамадства, беларусь, беларуская мова, вучым беларускую мову
Скланенне лічэбнікаў: моўная хвілінка са Sputnik
У даведках для школьнікаў і іх бацькоў Sputnik разглядае правілы і найбольш складаныя аспекты вывучэння беларускай мовы. Сёння наша тэма – скланенне лічэбнікаў і іх спалучэнне з назоўнікамі.
Калі нам трэба нешта палічыць: яблыкі, вучняў ці зарплату – мы карыстаемся лічэбнікамі. Лічэбнікі падзяляюцца на парадкавыя і колькасныя, якія, у сваю чаргу, бываюць зборныя і дробавыя.
Па структуры мы вылучаем простыя (адзін, два), складаныя (адзінаццаць, дванаццаць) і састаўныя (дваццаць адзін, дваццаць два) лічэбнікі.
Зразумела, што вельмі проста напісаць лічэбнікі лічбамі, але часта (і не толькі ў школе!) бываюць сітуацыі, калі лічэбнік трэба запісаць літарамі, ды яшчэ і праскланяць ды спалучыць з назоўнікам.
Лічэбнікі адзін і два маюць род, а адзін — яшчэ і лік. Множны лік лічэбніка адзін – адны – можа спалучацца толькі з назоўнікамі, якія заўсёды маюць форму множнага ліку: штаны, акуляры, нажніцы.
У лічэбніка два дзве формы – мужчынскага і ніякага роду з асновай на цвёрды зычны (два — двух) і жаночага, з асновай на мяккі зычны (дзве — дзвюх).
Два, тры, чатыры: гэтыя колькасныя лічэбнікі трэба завучыць, як лічылку, і запомніць, што калі яны спалучаюцца з назоўнікам у назоўным склоне множнага ліку, ён не змяняецца, то бок мае канчатак –і (-ы), напрыклад: два сталы, тры вучні, чатыры сшыткі.
У творным склоне тыя ж лічэбнікі, а таксама ўтвораны ад іх "абодва/абедзве" маюць канчатак –а: (або)двума/(абе)дзвюма, трыма, чатырма.
Калі літара "ц" у лічэбніку апынулася ў творным склоне паміж дзвюма галоснымі, яна падаўжаецца: пяццю, дваццаццю. Калі ж перад ёй ёсць зычны, падваення не адбываецца: шасцю. Лічэбнікі сем, восем у творным склоне пішуцца разам: сямю, васьмю. У лічэбніках, утвораных ад іх, адбываецца яканне: сямнаццаць, васямнаццаць.
Складаныя і састаўныя лічэбнікі
У складаных лічэбніках скланяюцца абедзве часткі, якія і далей пішуцца злітна: восемдзесят – васьмідзесяці, васьмюдзесяццю і г. д.; трыста – трохсот, трымастамі і г. д. Трэба заўважыць, што лічэбнік дзевяноста мае ва ўсіх склонах адну форму, як і слова паўтара/паўтары.
У састаўных лічэбнікаў скланяецца таксама кожная частка: тысячай сямюстамі васьмюдзесяццю сямю.
Хто вінаваты? Напэўна, гэтыя двое з паловай
Са зборнымі лічэбнікамі, здаецца, справа значна прасцей: варта запомніць, што яны скланяюцца гэтак жа, як прыметнікі множнага ліку (двое – дваіх, дваім, дваімі, пра дваіх).
У дробавых лічэбніках першая частка будзе скланяцца як колькасны лічэбнік, а другая – як парадкавы: сем восьмых, сямі восьмых, сямі восьмым. Калі ў складзе дробавага лічэбніка лічбы два, тры, чатыры, другая іх частка будзе стаяць у назоўным склоне: дзве пятыя, тры сёмыя.
Парадкавыя лічэбнікі, як простыя, так і складаныя, скланяюцца гэтак жа, як прыметнікі з адпаведнай асновай (пяты, пятага, пятаму і г. д.). У састаўных лічэбніках змяняцца будзе толькі апошняе слова: у тысяча сямсот семдзесят другім годзе (адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай, дарэчы). І не забываемся на яканне (сямсот).
Калі парадкавы лічэбнік заканчваецца на -дзясяты, -соты, -тысячны, -мільённы, -мільярдны, уся гэта канструкцыя пішацца злітна (паспрабуем): сямідзесяцідзевяцітысячны.
На якім годзе жыцця памёр Якуб Колас?
Правільны адказ – на семдзесят трэцім (а мог бы жыць яшчэ і жыць). Але мы можам запісаць і так: на 73-м. Гэта ўсё таму, што парадкавыя лічэбнікі часам запісваюцца лічбамі ў спалучэнні з канчаткам (або састаўной часткай —тысячны і г.д.), напрыклад: сёння 24-е верасня, 2-тысячны раз ужо я чытаю гэты тэкст і ўсё ніяк не запомню.