Беларуская кароткаметражка атрымала прыз на міжнародным конкурсе

© PixabayБеларуская кароткаметражка атрымала прыз на міжнародным конкурсе
Беларуская кароткаметражка атрымала прыз на міжнародным конкурсе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Фільм "Сябры па перапісцы" заваяваў Маладзёжны прыз ADAMI Медыа.

МІНСК, 4 сне – Sputnik. Кароткаметражны фільм беларускага рэжысёра Нэлі Васілеўскай "Сябры па перапісцы" ("Penpals") атрымаў адзін з галоўных прызоў міжнароднага конкурсу ADAMI Media Prize - YOUNG ADAMI Media Prize, паведамляе пасольства Германіі ў Мінску у сваім акаўнце ў "Фэйсбуку".

Фільм распавядае пра двух маладых людзей, Антона і Лізу, якія закаханыя адзін у аднаго, але знаёмыя толькі па перапісцы ў сацсетках. Нарэшце яны вырашаюць сустрэцца ў рэальным жыцці.

Нэлі Васілеўская - малады беларускі рэжысёр, удзельнік і прызёр кінафестываляў у Беларусі, Расіі, Польшчы, Германіі і іншых краінах.

ADAMI Медыя Прыз быў створаны ў 2015 годзе. У ім удзельнічаюць прадстаўнікі краін Усходняга Партнёрства ЕС - Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіны. Мэтай конкурса з'яўляецца асвятленне і прасоўванне тэм міграцыі, талерантнасці і культурнай разнастайнасці. Конкурс фінансуецца Міністэрствам замежных спраў Германіі і ProCredit Holding (Германія).

Стужка навiн
0