МІНСК, 4 сне - Sputnik. Галалёд і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі ў аўторак, пра гэта папярэджваюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя і МНС.
Друзья, на улице ОЧЕНЬ скользко. Берегите себя!
— 112.by МЧС Беларуси (@112by) 4 декабря 2018 г.
У аўторак, 4 снежня, на большай частцы краіны пройдзе дождж, у асобных раёнах - з мокрым снегам. Месцамі будзе туман. Акрамя таго, чакаецца галалёд, з-за чаго на дарогах будзе вельмі слізка. Максімальная тэмпература паветра днём складзе 0..+6°.
Каб не патрапіць у непрыемную сітуацыю, у такое надвор'е трэба прытрымлівацца рэкамендацый МНС. Аўтамабілістам па магчымасці варта адмовіцца ад паездак на асабістым транспарце. Калі зрабіць гэта ўсё ж не ўдалося, то на дарогах ім варта быць вельмі ўважлівымі, захоўваць бяспечную дыстанцыю руху, не рабіць рэзкіх манеўраў і тармазіць з дапамогай каробкі перадач.
Пешаходам трэба быць вельмі акуратнымі і асцярожнымі, перасоўвацца не спяшаючыся, каб пазбегнуць падзенняў і пераломаў. Пажылым людзям пажадана зусім не выходзіць на вуліцу, каб не траўміравацца. Акрамя таго, трэба трымацца далей ад краю тратуара, паколькі можна паслізнуцца і апынуцца на дарозе. Пераходзячы дарогу, трэба пераканацца, што аўтамабілі спыніліся і прапускаюць пешаходаў.