Прэзідэнт распавёў аб даходах ад экспарту ў сферы IT

© Photo : ПВТПрэзідэнт распавёў аб даходах ад экспарту ў сферы IT
Прэзідэнт распавёў аб даходах ад экспарту ў сферы IT - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На думку прэзідэнта, краіна захавала базу савецкага часу, калі ўмелі рыхтаваць кадры.

МІНСК, 4 сне - Sputnik. Беларусь убачыла перспектывы ў сферы IT больш за дзесяць гадоў таму, сказаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю тэлеканалу "Расія 24".

Ён падкрэсліў, што таму ў Беларусі і адкрылі Парк высокіх тэхналогій. Адпаведны дэкрэт прэзідэнт падпісаў у 2005 годзе, а сёння рэзідэнтамі Парку з'яўляюцца 388 кампаній, якія аказваюць паслугі кліентам з 67 краін свету. Рыхтаваць кадры ўмелі яшчэ ў часы Савецкага Саюза, дадаў прэзідэнт.

"У нас і адукацыя была самавітая - радыётэхнікі, матэматыкі. Мы гэта захавалі, і адтуль і вырастаем", - упэўнены Лукашэнка.

Мадэрнізацыю буйных прадпрыемстваў і IT прэзідэнт назваў галоўнымі драйверамі беларускай эканомікі. Толькі экспарт у сферы IT у гэтым годзе можа прынесці ў эканоміку краіны каля паўтара мільярда даляраў, адзначыў прэзідэнт.

Захаранкаў: у Сколкава будуць стажыравацца настаўнікі са Смаленска і Віцебска - Sputnik Беларусь
Відэа
Захаранкаў: у "Сколкава" будуць стажыравацца настаўнікі са Смаленска і Віцебска

"Гэта вялікая сума для нас", - дадаў ён.

Прэзідэнт упэўнены, што цыфравізацыя павінна пранікаць ў шматлікія сферы, уключаючы эканоміку, ахову здароўя і адукацыю. Лукашэнка расказаў, што Беларусь і суседзям дапамагае з развіццём тэхналогій. Сярод іх кіраўнік дзяржавы назваў Узбекістан і Казахстан, але адзначыў, што без базы асаблівага рыўка зрабіць не атрымаецца.

Беларусь захавала базу не толькі ў сферы адукацыі. Лукашэнка прывёў у прыклад мадэрнізацыю буйных прадпрыемстваў, такіх як МАЗ, БелАЗ, МТЗ. У краіне ўдалося рэанімаваць тое, што захавалася з савецкіх часоў, і атрымаць эфект, лічыць кіраўнік дзяржавы.

Стужка навiн
0