МІНСК, 4 сне - Sputnik. Тытул "Міс топ-мадэль Еўропы" на конкурсе Miss Supranational 2018 заваявала беларуская прыгажуня Маргарыта Мартынава, пра гэта яна паведаміла на сваёй старонцы ў Instagram.
"Сёння ў нас прайшоў конкурс на выбар Top Model of Miss Supranational 2018, і я з неверагоднымі эмоцыямі кажу пра тое, што стала ўладальніцай тытула "Міс топ-мадэль Еўропы", - падзялілася прадстаўніца Беларусі.
Падпісчыкі павіншавалі беларускую мадэль: многія мяркуюць, што тытул - толькі пачатак, і раяць дзяўчыне прымаць удзел у іншых міжнародных конкурсах прыгажосці.
Ураджэнцы горада Слонім Маргарыце Мартынавай 22 гады. Яна скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (філалагічны факультэт), а ў цяперашні час працуе настаўнікам у гродзенскай школе.
У мінулым маі Мартынава стала ўладальніцай іншага прэстыжнага тытула - першай віцэ-міс Беларусі. Таксама ў яе скарбонцы перамогі на ўніверсітэцкім і гарадскім конкурсах прыгажосці.
Фінальнае шоу конкурсу Miss Supranational 2018 адбудзецца 7 снежня. За карону змагаюцца прыгажуні з больш за 70 краін свету.