Больш за 10 тысяч квіткоў на Еўрапейскія гульні рэалізавалі ў першыя дні

© Sputnik / Виктор ТолочкоТалісман Еўрапейскіх гульняў Лесік
Талісман Еўрапейскіх гульняў Лесік - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Больш за ўсё квіткоў на дадзены момант купілі на цырымоніі адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў, а таксама на спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы, веласпорце і мастацкай гімнастыцы.

МІНСК, 5 сне - Sputnik. Больш за 10 тысяч квіткоў на II Еўрапейскія гульні прадалі ў першыя тры дні з пачатку іх рэалізацыі, пра гэта паведамілі ў прэс-службе дырэкцыі спаборніцтваў.

Начальнік упраўлення фонду Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года Максім Кашкалда - Sputnik Беларусь
Радыё
Кашкалда: квіткі на II Еўрапейскія гульні ёсць у онлайн і афлайн продажы

На дадзены момант больш за ўсё квіткоў купілі на цырымонію адкрыцця і закрыцця Гульняў. Акрамя таго, папулярнасцю карыстаюцца спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы, веласіпедным спорце і мастацкай гімнастыцы.

У першыя дні продажаў вялікая колькасць квіткоў была рэалізавана па папярэдніх заяўках спонсараў і партнёраў II Еўрапейскіх гульняў. Таксама актыўна купляюць іх беларускія аматары спорту.

Продаж квіткоў на II Еўрапейскія гульні, якія пройдуць у Мінску, стартаваў 1 снежня. Кошт квіткоў на спаборніцтвы вар'іруецца ад 5 да 50 рублёў. Каб трапіць на цырымонію адкрыцця Гульняў, трэба будзе выдаткаваць ад 150 да 300 рублёў. Кошт квіткоў на цырымонію закрыцця крыху менш - ад 70 да 150 рублёў.

Напярэдадні пачатку продажаў квіткоў на міжнародныя спаборніцтвы ў Мінску прэзентавалі іх талісман. На конкурс даслалі больш за 2 тысячы работ не толькі з Беларусі, але і з іншых краін. У выніку маскотам II Еўрапейскіх гульняў стала лісяня Лесік. Паводле легенды, гэта ліс з "Маленькага прынца" Антуана дэ Сэнт-Экзюперы, які застаўся адзін і прыбыў шукаць сяброў у Беларусь.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года. Спаборніцтвы адбудуцца на 12 спартыўных аб'ектах. У іх возьмуць удзел больш за 4000 спартсменаў з 50 краін Еўропы. Яны разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту.

Стужка навiн
0