Скардзіна: пра трэнерскую працу пакуль не думаю

© Sputnik / Алексей Филиппов / Перайсці ў медыябанкСкардзіна: пра трэнерскую працу пакуль не думаю
Скардзіна: пра трэнерскую працу пакуль не думаю - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Экс-біятланістцы было б прыемна падзяліцца сваім вопытам з маладымі спартсменамі, але не цяпер - яна стамілася.

МІНСК, 5 сне - Sputnik. Алімпійская чэмпіёнка Надзея Скардзіна прызналася, што пакуль не разглядала варыянт вяртання ў біятлон у якасці трэнера беларускай каманды, паведамляе Sputnik.

Дар'я Домрачава і Надзея Скардзіна - Sputnik Беларусь
Домрачаву і Скардзіна праводзяць з вялікага спорту ў лютым

33-гадовая Скардзіна ў пачатку чэрвеня завяршыла кар'еру біятланісткі. У скарбонцы ўзнагарод экс-біятланісткі золата Алімпійскіх гульняў - 2018 (жаночая эстафета), бронза Гульняў 2014 года ("індывідуалка"), бронза Чэмпіянату свету-2011 (эстафета), золата этапу Кубка свету-2017/18 ("індывідуалка"), малы крыштальны глобус у індывідуальных гонках па выніках сезона-2017/18, золата чэмпіянатаў Еўропы 2007 і 2016 гадоў (эстафета і пасьют адпаведна). Акрамя таго, Скардзіна належыць рэкорд свету па дакладнасці стральбы: у сезоне-2013/14 яна без промахаў прайшла 22 агнявыя рубяжы запар, яе дасягненне да гэтага ніхто не паўтарыў - ні жанчыны, ні мужчыны.

"Мне вельмі складана разважаць на гэтую тэму (трэнерская кар'ера - Sputnik). У дадзены момант я не разглядала гэта як варыянт. Я трошкі стамілася ад раз'ездаў. Калі я буду знаходзіцца з камандай, якая б яна ні была - нацыянальная ці юніёрская - мне давялося б прысвяціць большую частку свайго часу біятлону", - сказала Скардзіна у інтэрв'ю Sputnik.

Разам з тым яна адзначыла, што ёй было б цікава падзяліцца сваім вопытам з маладымі біятланістамі. "А калі б я бачыла вынікі, мне было цікава ўдвая. Я не магу судзіць, якім бы я была трэнерам, таму што я не была трэнерам", - сказала Скардзіна.

Новы сезон - новыя сюрпрызы

Каментуючы старт новага сезона, Скардзіна заўважыла, што пачатак заўсёды хвалюючы - гэта яна ведае па сваім вопыце.

"А калі сезон пачынаецца з эстафеты, гэта хвалююча ў дзесяць разоў больш, чым калі ты бяжыш сваю індывідуальную гонку. Ведаю па сабе, я заўсёды хвалявалася, не ведаючы, змагу я справіцца ці не. Атрымлівалася па-рознаму", - распавяла экс-біятланістка.

Скардзіна ўпэўненая, што не варта звяртаць увагу на нюансы. "Зараз усе зразумеюць, што яны могуць зрабіць добра, і вынікі з'явяцца абавязкова", - дадала яна.

Суразмоўніца агенцтва, успомніўшы вынікі Уладзіміра Чапеліна (бронза ў "індывідуалцы" ў Эстэрсундзе ў мінулым сезоне), падкрэсліла, што біятлон - непрадказальны від спорту.

"Пачатак сезона такі цікавы, таму што ўсе гатовыя па-рознаму, і тут адбываюцца такія сюрпрызы, часам яны бываюць вельмі прыемнымі. Я спадзяюся, што гэты сезон будзе поўны вельмі прыемных сюрпрызаў для нашай каманды", - сказала Скардзіна.

Стужка навiн
0