Патрабаванняў да прадаўцоў прадуктаў на рынках Беларусі стала менш

© Sputnik / Рамиль Ситдиков / Перайсці ў медыябанкПатрабаванняў да прадаўцоў прадуктаў на рынках Беларусі стала менш
Патрабаванняў да прадаўцоў прадуктаў на рынках Беларусі стала менш - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Міністэрства аховы здароўя Беларусі зацвердзіла новыя санітарныя нормы і правілы гандлю харчовымі прадуктамі на рынках, у якіх змяшчаецца ўсяго 36 пунктаў замест 131.

МІНСК, 6 сне - Sputnik. Пералік патрабаванняў да гандлю прадуктамі на рынках скарацілі ў Беларусі, адпаведнае рашэнне Міністэрства аховы здароўя ад 23 кастрычніка бягучага года апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Ад 8 рублёў: колькі будуць каштаваць натуральныя елкі ў гэтым годзе - Sputnik Беларусь
Ад 8 рублёў: колькі будуць каштаваць натуральныя елкі ў гэтым годзе

Ведамства зацвердзіла новыя Санітарныя нормы і "Патрабаванні да ажыццяўлення гандлю на рынках харчовай прадукцыяй", якія набудуць моц праз 15 дзён пасля афіцыйнага апублікавання. Да гэтага будуць дзейнічаць правілы, зацверджаныя яшчэ ў 2012 годзе.

Згодна з дакументам, колькасць патрабаванняў да аб'ектаў гандлю, якія рэалізуюць харчовую прадукцыю, скароціцца са 131 да 36. Новыя нормы датычацца стану памяшканняў, асвятлення, захоўвання і ўпакоўкі прадуктаў, умоў эксплуатацыі туалетаў, барацьбы з цвіллю, шкоднымі насякомымі і грызунамі, а таксама вывазу смецця.

Характэрна, што глава, якая змяшчае правілы асабістай гігіены прадаўцоў, у новы дакумент не ўвайшла. У прыватнасці, у іх ішла гаворка пра тое, што пры наведванні бытавых памяшканняў - туалетаў, аб'ектаў грамадскага харчавання і іншых - санітарную адзежу трэба здымаць. Таксама прадаўцам забаранялі апранаць на санітарную адзежу асабістую верхнюю вопратку. Пры гэтым прадаўцы прадуктаў па-ранейшаму павінны праходзіць рэнтген-флюараграфічнае абследаванне.

Стужка навiн
0